•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Афганистан навсегда остался в памяти воина-интернационалиста Валерия Горячко

 Жыве памяць, яднае братэрства.

15 лютага — 32-я гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана. Напярэдадні даты карэспандэнт «Пастаўскага краю» папрасіла падзяліцца ўспамінамі воіна-інтэрнацыяналіста палкоўніка ў адстаўцы Валерыя Гарачку.

— Валерый Сцяпанавіч, ведаю што ўся ваша біяграфія звязана з авіяцыяй і пагранічнымі войскамі. А як зарадзілася мара стаць лётчыкам?

— Маё дзяцінства прайшло ў вёсцы Мярэцкія Глыбоцкага раёна. А ў Паставах у тыя гады базіраваліся два палкі авіятараў. Пілатажная зона пралягала непадалёк ад нашай вёскі. Заўсёды з зайздрасцю праводзіў вачыма самалёты. Да таго ж настаўніца звазіла нас, вучняў, на экскурсію на глыбоцкі аэрадром. Пакатаўся на АН-2 і застаўся ў захапленні. Усё гэта і паўплывала на выбар прафесіі. Спачатку закончыў Віцебскі аэраклуб ДТСААФ, затым — Сызранскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, якое рыхтавала верталётчыкаў.

— І куды трапілі слу­жыць?

— У вучылішчы меў званне сяржанта, кіраваў класным аддзяленнем. Прапаноўвалі застацца інструктарам. Але мы, курсанты, лічылі гэту пасаду непрэстыжнай. Хацелася лятаць па ўсёй краіне, шмат чаго пабачыць. Тым больш што нас запэўнілі: пры размеркаванні ўлічаць пажаданні выпускнікоў. Я марыў пра Карэлію. А накіраванне атрымаў у Чырванасцяжную Сярэднеазіяцкую ваенную акругу, горад Ашхабад, адтуль — у Душанбэ, дзе стаяла верталётная эскадрылля і неўзабаве стаў фарміравацца полк. 8 ліпеня 1983 года прыбыў у воінскую часць, а 11 верасня ў мяне быў першы баявы вылет.

— Напэўна, ён запомніўся назаўсёды?

— Перасеклі Дзяржаўную граніцу з Афганістанам, якая добра была бачная на зямлі. Паўсюль горы, падобныя адна да адной, Куфабская цясніна. У небе — шмат верталётаў. Здаецца, яны вось-вось сутыкнуцца. Адны ідуць на пасадку, другія іх прыкрываюць, трэція зноў узнімаюцца ў неба. Уражанняў столькі, што цяжка сарыентавацца ў паветры. Але паступова прыхо­дзіць разуменне адпрацаваных методык.

— А колькі ўсяго вылетаў на афганскую тэрыторыю на вашым рахунку?

— У 23-м Душанбінскім авіяцыйным палку я праслужыў чатыры гады. Пастаянна камандзіравалі ў Харогскі, Маскоўскі, Тэрмезскі, Пянджскі пагранатрады, размешчаныя ля самай савецка-афганскай граніцы. Туды, дзе ўскладнялася абстаноўка, праводзіліся аперацыі, і накіроўвалі наземныя войскі і авіяцыю. За год у камандзіроўках знаходзіўся ад 240 да 270 сутак і меў па 800-900 гадзін налёту. Дастаўлялі ў распалажэнне нашых воінскіх фарміраванняў у Афганістане боепрыпасы і матэрыяльныя сродкі, закідвалі дэсантнікаў, эвакуіравалі параненых. Усяго на маім рахунку 934 баявыя вылеты.

— І кожны — гэта небяспека…

— Безумоўна! Калі хто з былых воінаў-інтэрнацыяналістаў кажа, што не баяўся, — не верце. Страшна было ўсім. Пастаянна знаходзіліся ў напружанні, бо ў любы момант можна было трапіць пад абстрэл ворага. Трэба было мець стальныя нервы. Стрэсавых сітуацый здаралася шмат. Неаднойчы і наш Мі-8 зрашэчвалі кулі. Жыццё магло абарвацца ў любую хвіліну.

— Больш за 14 тысяч загінулых — такая дарагая плата савецкага народа ў той неаб’яўленай вайне. А вы не страцілі баявых таварышаў?

— У жніўні 1986-га я і каман­дзір нашага экіпажа Аляксандр Пятрэнка пайшлі ў водпуск. Бартавога тэхніка Мікалая Жорына камандаванне не адпусціла, бо не хапала механікаў. На перыяд нашага водпуску яго накіравалі ў іншы экіпаж. 2 верасня іх верталёт падбілі, і Коля загінуў. Я даведаўся пра гэта ў самалёце, вяртаючыся з жонкай і дачушкай з водпуску да месца службы. Было вельмі горка. Страціўшы баявога таварыша, наш экіпаж падтрымліваў яго маці і сястру. З сястрой, якая жыве ў Адэсе, мы і зараз на сувязі. Яшчэ ­адзін бартавы тэхнік, Пётр Красоўскі, пахаваны ля Плешчаніц. Штогод напярэдадні 15 лютага ветэраны нашага палка прыязджаюць на яго магілу, а таксама наведваюць сястру загінулага воіна. Падтрымліваем і іншыя сем’і былых саслужыўцаў. Усяго ў афганскай вайне загінула 518 пагранічнікаў, у тым ліку 55 — з лётнага складу. І вось што хачу падкрэсліць: ні адзін пагранічнік не прапаў без звестак, не трапіў у палон, цела ніводнага не засталося на чужой зямлі. Разгортваліся цэлыя ваенныя аперацыі, каб іх знайсці і вывезці на тэрыторыю СССР, каб вораг не глуміўся над імі. 28 мая 1988 года ў нашым Душанбінскім палку адкрылі помнік авіятарам-інтэрнацыяналістам.

 

— Вы ваявалі, пастаянна рызыкуючы жыццём. А як гэта перажывалі родныя?

— Мая маці не ведала, што я выконваю баявыя заданні ў Афганістане. Гаварыў, што служу на граніцы. Прызнаўся толькі бацьку. Жонка Тамара перажыла шмат. Адно — што нашы сем’і мелі ў Душанбэ добрыя ўмовы пражывання: кватэры з выгодамі, работу, мноства фруктаў і агародніны. Да нас з вялікай павагай ставілася мясцовае насельніцтва. Але нішто не магло кампенсаваць страх за жыццё роднага чалавека, калі той адпраўляўся ў чарговую каман­дзіроўку… на вайну.

— Вы ўваходзіце ў склад рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» і з’яўляецеся ў ім адзіным прадстаўніком пагранічных войскаў. Якія пытанні ўзнімаеце?

— Мяне асабліва хвалюе наступная праблема. Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана з-за таго, што пагранічныя войскі ў СССР вызначаліся асаблівай сакрэтнасцю, на дзяржаўным узроўні было прынята рашэнне знішчыць усе дакументы аб знаходжанні на яго тэрыторыі савецкіх пагранічнікаў. У 2012 годзе выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб перарэгістрацыі пасведчанняў аб праве на льготы і замене пасведчанняў ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў савецкага ўзору на беларускі. Для гэтага трэба было прад’явіць дакументальнае пацвярджэнне з асабістай справы або архіва. У афіцэраў і прапаршчыкаў такія запісы ў асабістых справах ёсць. А вось у салдат яны меліся толькі ў ваенных білетах, але гэтага было недастаткова. Патрабавалася пацвярджэнне з архіва. А адтуль прыходзілі адказы: «Звестак не маем». У выніку даказаць сваё знаходжанне ў Афганістане былыя салдаты-пагранічнікі могуць толькі праз суд, маючы некалькі сведак. Я сам ездзіў летась у Гомель на такі суд, каб пацвердзіць, што салдат некалькі месяцаў з’яўляўся бартавым механікам у нашым экіпажы верталёта. Таксама прыязджалі сведкі з Мінска і Масквы. Салдат выйграў суд. Але колькі нерваў на гэта затрачана! Аднак важна тое, што пакет дакументаў для суда напрацаваны і мы ведаем, як і што трэба рабіць, каб дасягнуць мэты.

— Раскажыце, калі ласка, як падтрымліваеце сувязь з воінамі-інтэрнацыяналістамі?

— На жаль, многіх ужо няма на гэтым свеце. Шмат маіх аднапалчан жывуць у Расіі. З імі рэгулярна сустракаемся ў Маскве. Удзельнічаў у святкаванні 30-, а потым 35-годдзя з дня ўтварэння Душанбінскага авіяпалка, у якім служыў. Планую паехаць і на 40-годдзе. Дзякуючы інтэрнэту, падтрымліваю сувязь з многімі былымі саслужыўцамі.

У Паставах нас гуртуе старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Лушчык. Разам з ім, Анатоліем Калмыком, Юрыем Каравацкім я пабываў у Літве на міжнародным злёце ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Загарэліся ідэяй правядзення такога ж мерапрыемства ў сябе і ў маі 2018-га арганізавалі аналагічны злёт у Паставах. На наступны год ён стаў абласным і праводзіўся ў Лепелі. Такія злёты праходзяць вельмі кранальна, мацуюць баявое братэрства. Не мае значэння, хто якое званне меў: афіцэра, салдата або прапаршчыка, быў лётчыкам ці танкістам, галоўнае — прайшоў Афганістан. І гэта яднае нас заўсёды. Мы гаворым на адной мове.

Традыцыйнымі сталі сустрэчы 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, у райцэнтры. Аднак балюча, што з кожным годам нашы рады ра­дзеюць. Толькі за апошні час не стала Анатолія Голада, Сяргея Даня, Васілія Зарэцкага, Ула­дзіміра Кайды, Анатолія Калмыка, Анатолія Кожуха, Вячаслава Кананчука, Валерыя Клімчэні, Сяргея Мыраева, Рамуальда Штуры, Валерыя Смірнова…

Сёлета з-за складанай эпідэ­міялагічнай абстаноўкі адбудзецца толькі мітынг у скверы воінаў-інтэрнацыяналістаў у Паставах. Але ўсё роўна гэты дзень ускалыхне ўспаміны, апячэ сэрцы горыччу страт. Ра­зам з тым парадуемся, што нашы сыны і ўнукі нясуць службу на сваёй Радзіме, пад мірным небам.

 

— Дарэчы, дзе яшчэ, акрамя Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі, вы служылі?

— У 1987 годзе перавялі на Камчатку, дзе праслужыў дзевяць гадоў, тры наступныя — у Мінску. Затым атрымаў назначэнне ў Паставы. З’яўляўся начальнікам штаба авіяцыйнай эскадрыллі, затым — камандзірам. У 2010-м быў назначаны ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь. У 2014-м звольніўся ў запас. Ганаруся сваёй прафесіяй. З задавальненнем выступаю перад маладзёжнай аўдыторыяй. Расказваю пра афганскія падзеі і службу ў арміі ўвогуле. Пераконваю, наколькі важная прафесія абараняць Айчыну.

Зараз я чалавек цывільны. Вярнуўся з жонкай з Мінска ў Паставы. З ранняй вясны да позняй восені жывём на дачы, наталяемся зносінамі з прыродай. Да нас ахвотна наведваюцца са сталіцы дачка Каця, якая служыць у пагранічных войсках, і сын Мікалай, які знайшоў сваё прызванне ў ІТ-сферы. А колькі радасці прыносіць унук Дзіма! Наш род працягваецца.

Гутарыла Фаіна Касаткіна
Фота з сямейнага архіва Валерыя Гарачкі

 14.02.2021 postawy92

Матэрыал з з газеты «ПАСТАЎСКШ КРАЙ»  https://www.postawy.by

Горячко Валерий Степанович

Дата рождения
1960
Место рождения
Витебская обл., Глубокский р-н, д. Мерецкие
Состоит / состоял на учете в военкомате
г. Глубокое
Живой, погиб, умер, пропал без вести
живой
Служба в ДРА
1983–1987
Награды
медаль «За отвагу»
медаль «За боевые заслуги»
орден «За службу Родине в Вооруженных Силах СССР» III степени
медаль «За отличие в воинской службе»
медаль «За безупречную службу» ІІ степени
медаль «За безупречную службу» І степени
медаль «За отличие в охране государственной границы СССР»

Родился в 1960 году в д. Мерецкие Глубокского района Витебской области.

В апреле 1978 года призван на действительную военную службу.

В 1983 году окончил Сызранское высшее военное авиационное училище летчиков.

1983-1987 гг. – проходил службу в Средне-Азиатском пограничном округе, 1987–1996 годы – в Северо-Восточном пограничном округе.

1996–1999 гг. – в представительстве при штабе отдела представителей Оперативной группы пограничных войск Российской Федерации при Главном управлении пограничных войск Республики Беларусь.

1999–2006 гг. – первый заместитель командира эскадрильи – начальник штаба отдельной авиационной эскадрильи пограничных войск Республики Беларусь.

2006–2010 гг. – командир отдельного авиационного отряда пограничной службы.

2010–2012 гг. – заместитель начальника главного управления идеологической работы и кадрового обеспечения Государственного пограничного комитета Республики Беларусь.

2012–2013 гг. – заместитель начальника главного управления идеологической работы и кадрового обеспечения – начальник управления кадров Государственного пограничного комитета Республики Беларусь.

Указом Президента Республики Беларусь от 12 апреля 2013 года № 174 назначен на должность заместителя Председателя Государственного пограничного комитета Республики Беларусь – начальника главного управления идеологической работы и кадрового обеспечения.

Имеет боевой опыт. Принимал участие в оказании интернациональной помощи Республике Афганистан. Выполнил более 900 боевых вылетов.

Награжден орденом «За службу Родине» III степени, медалями «За боевые заслуги», «За отвагу», «За отличие в воинской службе», «За безупречную службу» I и II степени, «За отличие в охране Государственной границы».

ист: http://afgan.vlib.by/index.php/mtree-lib/uchastniki-vojny-v-dra/goryachko-valerij-stepanovich
 

Loading

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.