Ахапіць неахопнае. Менавіта такая задача паўстала перада мной перад напісаннем гэтага артыкула.
Яго галоўны герой — пастаўскі фатограф Андрэй Мацур, чалавек надзвычай творчы і непаседлівы, а таму вельмі цікавы.
Пра свае захапленні ён можа расказваць гадзінамі. Галоўнае з іх, несумненна, — фатаграфія. Яго поспехам у гэтым відзе мастацтва можна па-добраму пазайздросціць. Андрэй — аўтар уласных фотапраектаў (у тым ліку і міжнародных), арганізатар і ўдзельнік выстаў, кіраўнік самім жа створанага фотаклуба “Светосила”.
— Андрэй, калі ты ўпершыню ўзяў у рукі фотаапарат?
— У пятым ці шостым класе. Гэта была плёначная “Змена-Сімвал”. У той час, у сярэдзіне 80-ых, фатаграфаваць стала модна. У мяне таксама ўзнікла вялікае жаданне акунуцца ў магічны працэс фатаграфіі. Памятаю, як з сябрамі праяўлялі ў ваннай плёнку, сушылі здымкі. Але тады фатаграфія была для мяне на ўзроўні хобі.
— Колькі працягвалася школьнае захапленне?
— Нядоўга. Хоць пазней і зарабіў на новы “Зеніт”, фатаграфію закінуў. Вярнуўся да яе гадоў 7-8 таму. Ехаў адпачываць у Польшчу, і сябры далі з сабой лічбавы фотаапарат: маўляў, можа спатрэбіцца. Сёння ім за гэта вельмі ўдзячны. На мяне нібы азарэнне найшло. Убачыў, колькі вакол прыгожага, арыгінальнага, цікавага. Усё гэта хацелася здымаць, здымаць і здымаць.
— Каму паказваў свае фатаграфіі?
— Спачатку нікому. Я надзвычай самакрытычны: з тысячы маіх здымкаў мне можа спадабацца адзін. Доўга не лічыў патрэбным выстаўляць іх на суд грамадскасці. Разумеў адно: трэба вучыцца, удасканальвацца. Тэарэтычныя веды здабываў у інтэрнэце: чытаў кнігі і артыкулы, пераглядаў работы класікаў: Анры Карцье Брэсона,Роберта Капы і іншых.
Праз некалькі гадоў назбіралася дастатковая колькасць матэрыялу, захацелася паказаць работы прафесіяналам. Але не з мэтай, каб пачуць, які я малайчына. Наадварот, каб выслухаць аб’ектыўную крытыку і дзякуючы ёй удасканальвацца далей.
— З кім абмяркоўваў работы?
— У Браславе выпадкова пазнаёміўся з членам старэйшага ў Беларусі народнага фотаклуба “Мінск” Аленай Іванаўнай Шаліма, якую ў творчасці лічу сваёй хроснай маці. Яна ўбачыла ў ва мне патэнцыял, пазней пазнаёміла з праўленнем клуба — Яўгеніем Карпавічам Казюлем, Юрыем Сяргеевічам Васільевым. Яны сапраўдныя мэтры, апосталы беларускай фатаграфіі, узровень якіх заўсёды будзе для мяне надзвычай аўтарытэтным і недасягальным. Наша супрацоўніцтва працягваецца і сёння. Заўсёды цікава мець зносіны і з іншымі членамі фотаклуба — Альфрэдам Мікусам, Валерыем Вядрэнкам, Віталем Раковічам, Артурам Гапановічам… Іх творчасць таксама паўплывала на мой фотапогляд.
— Як ставішся да крытыкі?
— Спакойна. Разумею, што падабацца ўсім немагчыма. Меркаванні выслухваю, але не прымаю іх за ісціну. Калі ўпершыню паказаў свае работы ў фотаклубе “Мінск”, крытыкавалі жорстка. Я быў да гэтага гатовы. Дзесьці адстойваў свой пункт гледжання, свае ідэі. Мяне запомнілі як амбіцыйнага спрачальніка. Але ў творчасці гэта нармальна.
— Калі ўпершыню паказаў свае здымкі шырокаму колу гледачоў?
— У 2008-ым — разам з дырэктарам пастаўскага краязнаўчага музея Раісай Леанідаўнай Курачэнка рэалізавалі фотапраект “Память сердца говорит”. Ён быў прымеркаваны да Дня Перамогі, яго героямі сталі ветэраны Пастаўшчыны. Мы наведалі каля трыццаці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай. Я пачуў шмат трагічных гісторый пра тую жахлівую вайну, і кожная з іх устрывожыла душу.
— Вынікам застаўся задаволены?
— Так. Хаця ўсю каштоўнасць той экспазіцыі разумею толькі цяпер. Кожны год прыходжу на святкаванне Дня Перамогі і заўважаю, што рады ветэранаў няўмольна радзеюць. Гэта вельмі цяжкое адчуванне. Разам з тым, усведамляю: як добра, што жывыя, эмацыянальныя позіркі нашых герояў-землякоў назаўжды засталіся з намі на фатаграфіях. У гэтым іх вялікая вартасць — захоўваць мінулае для будучага пакалення.
— Што натхняе падчас працы?
— Па-рознаму: прыгажосць роднай зямлі, каханая жанчына, добрае надвор’е…
— Якім жанрам фатаграфіі аддаеш перавагу?
— Стараюся іх не размяжоўваць. Здымаю жыццё ва ўсіх яго праявах.
— Ведаю, што ты не толькі сябе знайшоў у фатаграфіі, але і дапамог раскрыцца ў ёй іншым. Раскажы пра пастаўскі фотаклуб “Светосила”, кіраўніком якога з’яўляешся.
— Ён быў створаны ў лютым 2011 года. Ля вытокаў клуба знаходзіліся я, Рыта Шылей і Андрэй Стабулянец. З Рытай я пазнаёміўся выпадкова і быў здзіўлены яе цікавасцю да фатаграфіі. У яе гарэлі вочы, яна імкнулася вучыцца і самаўдасканальвацца. Радуюся, што ў яе ўсё атрымалася і яна стала майстрам высокага ўзроўню. Да таго ж Рыта выдатны арганізатар, яе ўклад у развіццё клуба вельмі важкі.
Наша першая выстава называлася “Была зіма”.
Работы ацанілі і мясцовыя гледачы, і фатографы НФК “Мінск”. Зразумелі, што стварэнне мясцовага фотаклуба — не халасты выстрал.
Хутка да клуба далучыліся Аляксей Петухоў з Шаркаўшчыны, пастаўчане Віталій Улыбін, Вячаслаў Лапароў. І ўжо на другі дзень нараджэння клуба з’явілася новая выстава “Час, дараваны нам”, якая па якасці работ значна перавысіла першую.
Гэту экспазіцыю не сорамна было паказаць у Мінску і іншых беларускіх гарадах. Не трэба думаць, што нам хацелася паказаць сябе. Маўляў, захапляйцеся намі — такімі класнымі і таленавітымі. Не. Найперш было жаданне папулярызаваць фатаграфію, паказаць наш горад, родныя мясціны ва ўсёй сваёй прыгажосці і самабытнасці. З гэтай жа мэтай быў арганізаваны фотаконкурс для падлеткаў “Свет вакол нас”, які даказаў: аматараў гэтага віду мастацтва ў нашым раёне шмат.
— Твая нядаўняя персанальная фотавыстава “Просты, але незвычайны гарадок” прысвечана Паставам.
— Вельмі люблю свой утульны горад, родную вёску Коўзаны, у якой нарадзіўся і жыву цяпер. У мяне ніколі не было жадання жыць у мегаполісе. Для мяне прайсціся па пастаўскіх вуліцах з фотаапаратам, адлюстраваць моманты яго жыцця — гэта сапраўднае шчасце. Малая радзіма мяне натхняе, ганаруся прыналежнасцю да яе. Ёсць з чым параўноўваць: я ўздоўж і ўпоперак аб’ехаў Польшчу, бываў у Расіі, Літве, Чэхіі, Аўстрыі, Італіі… Падчас гэтых паездак пераканаўся, што для мяне няма нічога больш маляўнічага, чым Пастаўшчына і ўвогуле Беларусь.
— Якія мясціны найбольш запомніліся?
— Шмат эмоцый пакінуў Аркаім — унікальны запаведнік на Урале. Упершыню я трапіў туды чатыры гады назад. З сябрамі на машыне пераадолелі каля трох тысяч кіламетраў. Мы прыехалі ў дзень летняга сонцастаяння, калі ў стэпе сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, сярод якіх было шмат шаманаў. На свае вочы бачыў, як яны выклікалі дождж, вылечвалі людзей. Ад гэтай містыкі было крыху не па сабе, але цікаўнасць перамагала.
На Аркаіме я знайшоў сяброў, у мінулым годзе мы зноў іх наведалі. Падчас паездкі пабывалі ў адным з самым забруджаных гарадоў Зямлі — Карабашы, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых медзеплавільных цэнтраў Расіі.
Па выніках дзвюх паездак разам з чалябінскім фатографам Вольгай Бяскроўных мы падрыхтавалі сумесную фотавыставу “Месца сустрэчы — Аркаім”, прэзентацыя якой прайшла ў НФК “Мінск”.
— У якіх умовах марыў бы паздымаць?
— У вольным падзенні — напрыклад, падчас скачка з парашутам. Гэта магчыма. Я па жыцці аптыміст і веру, што мае мары абавязкова збудуцца.
— Чым захапляешся, акрамя фатаграфіі?
— Люблю кнігі, асабліва рускую класіку. Перачытаў амаль усяго Талстога, Дастаеўскага, таксама “паважаю” Рэмарка, Пялевіна, Каэльа.
Маё хобі — падарожжы, парашут, сноўборд. Ідэальны адпачынак — актыўны, пазнавальны. Шмат езджу на веласіпедзе, гуляю пехатой.
— Якія бліжэйшыя планы?
— Актыўна здымаю ў Мядзельскім раёне. Хацелася б зрабіць выставу пра гэты маляўнічы рэгіён. Наогул, гаварыць пра творчыя планы — дрэнная прыкмета. Сюрпрыз будзе! (смяецца — аўт.)
Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Андрэя Мацура.
ист. http://www.postawy.by/2013/08/andrej-macur-snimayu-zhizn-vo-vsex-eyo-proyavleniyax/nggallery/page/2
Выставка в Минске

Андрей Мацур не только фотограф и волонтер, но и активный участник реконструкций боевых действий Первой мировой. Фото: соцсети
Уникальный взгляд на события столетней давности — в одном фотопроекте
-
Автор: Вераніка Канюта
-
Грамадства
Стереть белое пятно в нашей истории сегодня пытаются единичные энтузиасты. Среди них — и поставский фотограф, основатель волонтерского движения «Западный Рубеж» Андрей Мацур, который к 100-летию с окончания Первой мировой войны готовит специальный фотопроект.
Бетонные сооружения того времени. Будто и не было этих ста лет…
— Он не о противостоянии России и Германии, Антанты и Тройственного союза, — отмечает автор. — Это не историческая справка и не анализ стратегий. И проект точно не о том, кто победил, а кто проиграл в той войне. Проект «Век забвения» — о вечных ценностях, человеческих жизнях, уважении к погибшим, о памяти и нашем отношении к своей истории. Это мост через столетие забвения и равнодушия, восстановление исторической справедливости, дань уважения простым русским и немецким солдатам, доблестно выполнявшим свой воинский долг.
Ужасы Первой мировой, обыденность смерти, безразличие живых, мерзость в отношении погибших — все это есть в фотографиях. Но проект заключается не только в современном отражении истории войны. Это своего рода мировоззрение определенного круга людей, которые находят новые факты о тех событиях, воссоздают конкретные эпизоды во время исторических реконструкций и абсолютно бесплатно благоустраивают захоронения солдат Первой мировой: причем как русских, так и немецких.
Наша земля усыпана захоронениями воинов Первой мировой. В основном сохранились немецкие кладбища.
За довольно короткий период в том же Поставском районе силами всего нескольких добровольцев было восстановлено полтора десятка кладбищ. Многие из них уже взяты под охрану государства. Благодаря волонтерам «Западного Рубежа» количество неизвестных солдат уменьшается, а их последний приют приобретает приличный вид.
Жена Андрея Мацура даже шутит, что ее муж ушел на войну. А как сказать иначе, если теме Первой мировой мужчина посвящает все свое свободное время и не только? А начиналось все с серии фотографий с мест боев.
— История лежит под ногами в прямом смысле этого слова, — убежден фотограф. — Могилы, окопы, кости, гильзы… Мертвыми глазницами выглядят из-под земли глыбы бетона, обрывки колючей проволоки и снаряды.
События Великой войны пользуются популярностью у реконструкторов.
Фотограф продолжает шагать по следам Великой войны. За его плечами — тысячи километров вдоль бывшей линии фронта в поисках потерянных объектов, десятки ярких и незабываемых встреч с интересными людьми, которые вскоре разместятся под одной обложкой. Но чтобы альбом фотографий «Век забвения. Записки на негативах» увидел свет, нужна помощь неравнодушных к своей истории людей. Хотя бы для того, чтобы этот уникальный взгляд на события столетней давности, рассуждения о современных ценностях и посыле в будущее дошел до сознания как можно большего количества людей. Тогда, возможно, белые пятна нашей истории засияют новыми красками.
Вероника КАНЮТА
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.