•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Грыблы и «Журавинка»

         фото носит информационный характер из интернета

 Было гэта даўно, калі яшчэ існавалі такія з’явы, якія цяпер сустракаюцца рэдка: сапраўднае першае каханне, чарадзейства, злы лес, добрыя справы на карысць людзям.

Быў у пана пастух, прыгожы хлопец, які любіў людзей i прыроду, бо ўсё жыццё жыў сярод ix. Бачыў i разумеў ix дабрату i ласку. Калі надышлі для яго патрэбныя гады, прыйшло да хлопца i першае каханне.

Была ў вёсцы дзяўчына, прыгажосцю i розумам не даваўшая спакойна спаць многім кавалерам. Сустрэліся аднойчы наш пастух i вясковая прыгажуня, пакахалі адзін аднаго.

Гэту звестку з радасцю сустрэлі ўсе людзі, нават сам пан, бо надта прыгожая пара атрымалася. Калі б не бяда, якая здарылася з нашай дзяўчынай, калі яна пайшла ў лес. Была восень, час збіраць журавіны. У лесе дзяўчыну ўкусіла змяя, i праз некалью гадзін яна памерла.

Доўга бедаваў наш юнак. Захацелася яму пакінуць памяць пра сваё каханне. Каб болей нi з кiм не адбывалася такой бяды, папpaciў ён чарадзея заваражыць гэта месца. Спачуваючы юнаку, той так i зpaбiў.

З тых пор людзі ходзяць у лес смела, бо змей там няма. Лес знаходзіцца каля вёскі Грыблы. Мясцовасць прадстаўляе сабой мохавае балота з тарфянай глебай. Здаецца, лепшага месца для змей няма, аднак колькі людзі там нi хадзілі, змей не сустракалі. Мяркуйце caмi, што тут праўда, а што не.

Запісана ад С.Л.Бункевіча, жыхара в. Балаі

Газета «Пастаўскі край»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом