Казяны вядомы з ХVІ стагоддзя і размяшчаюцца паміж рэкамі Дрысвятка і Дзісна. З гэтага населенага пункта дарогі вядуць у Шаркаўшчыну, Паставы і Браслаў. Нягледзячы на аддаленасць Казян ад райцэнтра, іх варта наведаць, бо аграгарадок і яго наваколле ўяўляюць немалую цікавасць.
АСАБІСТЫЯ РЭЧЫ МАСТАКА
Пётр Сергіевіч — славуты ўраджэнец Браслаўшчыны, выдатны беларускі мастак і дзеяч культуры. Нарадзіўся ў в. Стаўрова непадалёку ад Казян. У гісторыі беларускага жывапісу яго творчасць займае значнае месца: спадчына — больш за 600 палотнаў. Некаторыя творы захоўваюцца ў буйнейшых музеях Беларусі і Літвы. У Казян- скай бібліятэцы створана прысвечаная мастаку экспазіцыя з яго асабістымі рэчамі.
ПОМНІКІ ВАЙНЫ
У час ваенных дзеянняў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў самі Казяны і іх наваколле панеслі вялікія страты. Так, восенню 1915-га тут адбываліся жорсткія баі, у выніку звыш 550 чалавек загінулі і прапалі без звестак. Падчас ВАВ у Казянах размяшчаўся паліцэйскі гарнізон, які некалькі разоў падвяргаўся разгрому партызанскай брыгадай «Спартак». Сведчаннямі ваенных ліхалеццяў на казянскай зямлі з’яўляюцца шматлікія помнікі.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА СВЯТОГА ДУХУ
Храм быў узведзены на рубяжы ХІХ — ХХ стст. Доўгі час ён не дзейнічаў, але ў 90-х гадах быў перададзены вернікам. Дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў і святара царква дагледжана.
ДУБЫ І ДОЎГАЖЫХАРЫ
На тэрыторыі населенага пункта і ў наваколлях расце вельмі многа дубоў. Іх дакладную колькасць не ведае ніхто. Некаторым волатам больш за стагоддзе, але ёсць і маладзенькія дрэўцы. Дуб — дрэва-асілак, магчыма, таму ў Казянах шмат доўгажыхароў.
ВОДНЫ ШЛЯХ У БАЛТЫКУ
Па Казянах можна вывучыць геаграфію на справе, а не па падручніках. Так, праз аграгарадок працякаюць дзве рэчкі — Дзісна і Дрысвятка. Дзісна, левы прыток Заходняй Дзвіны, пачынаецца ў Літве, а Дрысвятка — ужо прыток Дзісны.
■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара
Козя́ны (белор. Казя́ны) — агрогородок в Браславском районе Витебской области Белоруссии. Входит в Видзовский сельсовет. Население 473 человек (2009). Агрогородок находится в 17 км к юго-востоку от Видз и в 20 км к северу от Постав.
Фото из разных источников интернета
Права на фотографии принадлежат их владельцам.
Выбирайте запись, кликайте по заголоку, смотрите подробнее … ⇓
История «потерянного» в Камаях памятника времён І мировой войны
Страцілі, каб набыць? У ранейшых артыкулах, прысвечаных Вялікай вайне на Пастаўшчыне, мы … читать полностью дальше
1 комментарий
Камаи прошлого века
Машына часу ўсё ж такі існуе. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова адкрыць … читать полностью дальше
нет комментариев
Валун «Вялікі камень» заўліцкі
Заўліцкі «вікінг». Валун «Вялікі камень» заўліцкі — найбольшая … читать полностью дальше
нет комментариев
Дерево-великан в д. Рынкяны на лынтупщине.
Сведка даўніны глыбокай. Дрэва-волат, якое вы бачыце на фотаздымку, … читать полностью дальше
нет комментариев
д. Дзеткава поставский район
Дзеткава цяпер на дзетак беднае
Дарога з Пастаў на Браслаў пралягае праз невялікую вёсачку з цікавай назвай Дзеткава. Згодна з легендай, даўно-даўно тут было шмат дзяцей, адсюль і назва. … читать полностью дальше
нет комментариев
Ж/Д станция ВОРОПАЕВО
по материалам блога: TOMKAD
В 11 часов мы уже в Воропаево — городском поселке, который примечателен тем, что здесь находится узловая ж/д станция на линии Крулевщизна — Лынтупы, здесь же берет свое начало 89 километровая ветка Воропаево — Друя…
нет комментариев

История «потерянного» в Камаях памятника времён І мировой войны
Страцілі, каб набыць? У ранейшых артыкулах, прысвечаных Вялікай вайне на Пастаўшчыне, мы … читать полностью дальше

Камаи прошлого века
Машына часу ўсё ж такі існуе. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова адкрыць … читать полностью дальше

Валун «Вялікі камень» заўліцкі
Заўліцкі «вікінг». Валун «Вялікі камень» заўліцкі — найбольшая … читать полностью дальше

Дерево-великан в д. Рынкяны на лынтупщине.
Сведка даўніны глыбокай. Дрэва-волат, якое вы бачыце на фотаздымку, … читать полностью дальше

д. Дзеткава поставский район
Дзеткава цяпер на дзетак беднае
Дарога з Пастаў на Браслаў пралягае праз невялікую вёсачку з цікавай назвай Дзеткава. Згодна з легендай, даўно-даўно тут было шмат дзяцей, адсюль і назва. … читать полностью дальше

Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.