У старажытныя часы жыла ў нашай мясцовасці дзяўчына-прыгажуня. Вельмі ўжо была зграбная i прывабная. Але вочы былі ў яе рознага колеру.
Адно — блактінае, другое — чорнае-чорнае, бязмесячная восеньская ноч.
Закахалася дзяўчына ў аднаго хлопца. А ён быў ганарысты i злосны, пасмяяўся з няшчаснай: «У цябе, маўляў, вочы розныя». Заплакала дзяўчына ад вялікай крыўды. I пацяклі з вачэй ручаіны слёз. Адна ручаінка была блакітная i празрыстая, другая — чорная. Так i ўтварылся два возеры: Лучайскае светлае з пясчаным 6epaгaмi i Лісіцкае цёмнае з тарфяным дном.
На беразе возера высокае ўзвышша. На iм стаяла абарончая вежа-башня. Цяпер гэтае месца называюць Башня. Але ёсць яшчэ адна гісторыя, звязаная з гэтай мясцінай. У прыгонныя часы захацелася мясцоваму багацею ўпрыгожыць сваё памесце прыгожым паркам. Прымусіў ён сялян высаджваць дрэвы: елкі, грабы, клёны. Працы было шмат. Дзень i ноч працавалі прыгонныя, каб дагадзіць багачу. Былі сярод ix маці i дачка. Ад цяжкай i непасільнай працы дачка захварэла i памерла. Maцi ў вялікім горы пракляла багача-крывасмока. Тады ўзняліся вялізная бура i небывалай моцы вецер, які вырываў з каранямі дрэвы. Усё, што было пасаджана, знішчылася. Засталіся толькі дзве елкі. Адна — большая, другая — меншая, быццам мaцi i дачка.

Запісана ад У.І.Вештарта, былога жыхара в. Лучай.
#легенда #поставщина https://ok.ru/postkr/topic/67243049426947
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.