
Віктар Іванавіч Ашчэпкаў
Віктара Іванавіча Ашчэпкава з Пастаўскім раёнам звязаў лёс.
Нарадзіўся Віктар Іванавіч у Башкірыі. Пасля жыў у Горкім (ця-
пер Ніжні Ноўгарад).

Вік та ра Іва на ві ча Ашчэп ка ва
Да 1942 го да працаваў канструктарам на ваенным заводе. Пасля дасягнення прызыўнога ўзросту адукаванага і дзейнага хлопца на кіра валі ў школу снайпераў, а пасля ў школу камсамольскіх работнікаў. Пас ля закан чэння вучобы Віктара Івана віча адправілі ў тыл ворага, на тэрыто рыю акупаванай Беларусі, у асобную дыверсійна-разведвальную брыгаду
імя Леніна, якая дыслацыравалася ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў славутай і гераіч най у тыя гады партызанскай зоне.
Ваяваць давялося ў разведцы, і за гады ліхалецця нямала вёрстаў намерыў, шагаючы па шматпакутнай беларускай зямлі. Вызваленне партызаны на бліжалі кожны дзень. А су трэўшы перадавыя часці рэгулярнай Чырвонай Арміі, праводзі і іх да горада Докшыцы. Там партызанскую брыгаду расфарміравалі. Большасць байцоў улілі я ў шэрагі салдатаў і пагналі ворага далей на захад.
Некаторых пакінулі на вы зваленай тэрыторыі пады маць народ ную гаспадарку. З членаў брыгады былі адабраныя 20 найбольш падрыхтаваных чалавек, якія паступілі ў распараджэнне НКУС.
Віктар Іванавіч апынуўся сярод іх. Пачынаў новую службу Ашчэпкаў памочнікам оперупаўнаважанага. Працаваў у Докшыцах, Браславе, Дунілавічах (у тыя гады — раённы цэнтр), а ў апошні час — на Пастаўшчыне. У першыя пасляваенныя гады міліцыянеры кожны дзень і ноч рызыкавалі жыццём, ліквідуючы бандгрупы. Для Віктара Ашчэпкава як супрацоўніка міліцыі вайна скончылася праз многіягады пасля Перамогі…
У 1963 годзе ў Паставах Віктар Іванавіч быў назначаны на пасаду
старшага следчага, а пасля ўзначаліў раённы аддзел па заведамаснай аховы. Менавіта з гэтай пасады ў 1979 годзе пайшоў на заслужаны адпачынак. Але, відаць, такі ўжо ў гэтага чалавека характар, што не можа ён сядзець склаўшы рукі.
Менавіта таму Віктар Іванавіч часта наведваецца ў Пастаўскае ад дзяленне Дэпартамента аховы. Ужо шмат гадоў ён узначальвае Савет ветэранаў органаў унутраных спраў Пастаўшчыны. І сёння, нягледзячы на сталы ўзрост, Віктар Іванавіч знаходзіць сілы актыў наўдзельнічаць у выха ванні маладога пакалення супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, перадаваць ім свой багаты жыццёвы і практычны вопыт.

Віктар Іванавіч Ашчэпкаў з жонкай і памочнікамі з аддзялення Дэпартамента аховы.
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.