•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Ніна Маркаўна Захарэвіч (Лашук)

     Нарадзілася ў в. Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Вучылася ў Ваўкалацкай сямігодцы, Будслаўскай сярэдняй школе. Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Маладзечанскага настаўніцкага інстытута з адзнакай, фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

Усё жыццё працавала ў сістэме адукацыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў на розных пасадах (настаўніца, загадчыца дзіцячага садка, дырэктар школы, старшыня райкама прафсаюза).

Працавала пераважна ў жанры паэзіі. Выдала кнігі вершаў “Дарыце маці кветкі”, “Жнівеньскі вецер”, “Бэзавы цвет”. Лаурэат фестывалю гумару ў Аўцюках. Пераможца конкурсаў прыпевак газеты “Звязда”. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.

 Працавала настаўніцай у вёсцы, інспектарам РАНА, дырэктарам СШ № 1 г. Паставы, працяглы час выбіралася на пасаду старшыні райкама прафсаюза работнікаў асветы і навуковых устаноў. 3 1988-га — на пенсіі.

Ніна Маркаўна Захарэвіч расла ў акружэнні прыроды, з дзяцінства цягнулася да паэзіі. Часу бракавала, але вершы не пераставала пісаць. Іх ахвотна друкавалі пастаўская, мядзельская, калінкавіцкая, валожынская раённыя газеты. Былі публікацыі ў дзвюх віцебскіх абласных, у “Настаўніцкай газеце”, “3вяздзе”, “Голасе Радзімы», у “ЛіМе” і часопісах “Роднае слова”, “Гаспадыня”, “Работніца і сялянка”, “Вожык”. Яе вершы гучалі па рэспубліканскім радыё.

Была пераможцай конкурсу прыпевак, якія праводзіліся газетамі “3вязда” і ”Рэспубліка”, лаўрэатам другога месца II Усебеларускага фестывалю гумару ў Аўцюках у намінацыі “Аўтарская байка”. Аказвае пастаянную дапамогу ў падрыхтоўцы фестываляў “3віняць цымбалы і гармонік”, за што ўзнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства культуры РБ.

Усе вершы надрукаваны ў чатырох зборніках. У 1995г. Быў надрукаваны зборнік “Дарыце маці кветкі”. У 2002г. Выйшлідва зборнікі “Жнівеньскі вецер” і “Бэзавы цвет” у Мінскіх выдаветствах. І вось апошні зборнік “Расінка на дрэве”.

Вершы Ніны Маркаўны Захарэвіч вядомы не толькі ў Беларусі, але й далёка за яе межамі. Эстонскае радыё неаднаразова апавядала пра яе творчасць. Песню «Голас Радзiмы», якую напісаў на яе словы кампазітар А.А. Собаль, з ахвотаю спяваюць канадскія ды аўстралійскія беларусы. Творы Ніны Маркаўны друкаваліся ў газеце «Сябры», што выдаецца ў Маскве, дзе зараз жывуць яе дзеці і ўнукі.»

11 кастрычніка 2005 г. Ніны Маркаўны не стала…

———————- ***————————


Узнагароджана Ганаровай Граматай

Міністэрства культуры РБ.

Голас Радзімы

                    Голас Радзімы

крык жураўліны

цягне, як нітку касяк.

Покліч журботны

птушак балотных

нам не забыць аніяк.

Голас Радзімы

горкі ад дыму

спаленых вёсак і сёл.

Плач-галашэнне –

нас на маленне

кліча царква і касцёл.

Голас Радзімы

ў песнях любімых

даўніх, мінулых гадоў.

Вёсен гуканне,

мілых прызнанні

і памінанне дзядоў.

Голас Радзімы-

звон ручаіны

ў зорнай начной цішыні.

Сумнай часінай,

вольнай хвілінай

у бок Беларусі зірні.

Голас Радзімы –

роспач жанчыны,

здрадзілі ціха якой.

Птушкай вярніся

і пакланіся

мілай  Радзіме, святой.

ТВОРЧЕСТО (познакомиться ближе)

———————- ***————————

Ніна Захарэвіч

Nina_Zaharevich23 мая на самом деле, 22 мая по документам моей маме Нине Марковне Захаревич исполнилось бы 85 лет. Вот такой подарок, который она, к сожалению, не увидит, я написала. «В Будславских травах». Возможно, кто-нибудь вспомнит ее такой…

Матэрыял дасланы дачкой паэтэсы Людмілай Курыловіч

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом