•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Перапіс сялянскіх землеўладанняў Віленскай губерні 1907-1908 гадоў.

     У гэты час вёска Лапішкі односілася да Віленскай губерні (па цяперашняму — вобласці), Вілейскага ўезда (раёна), Норыцкай воласці (штосьці падобнае на сельсавет), Нарыцкага таварыства (па-руску “Норицкое общество”).  Адзінка “таварыства” гэта штосці падобнае на аб’яднанне ўласнікаў-падворцаў некількіх вёсак аднаго былога землеўласніка, у нашым выпадку – Акушкі.

У Нарыцкае таварыства ўваходзілі наступныя вескі: Станелевічы, Дразды, Гінёнкі, Дзядзенкі долныя, Дзядзенкі горныя, Крывое, Крывое 2, Ваўкі, Сідлярова, Верацеі (Ваўкоўскія), Залаўкі, Гусакова, Рудакова і Лапішкі.

 

Сама Нарыца і Гулідава (а таксама, і другія фальваркі акругі) мелі статус “Господскіх домов” і ў дадзены перапіс сялянскіх землевалоданняў не ўвайшлі.

   

 

Такім чынам, у Лапішках налічвалася 15 афіцыйна зарэгістраваных двароў па рэформе 1861 года, і столькі ж надзелаў, агульнай колькасцю зямлі роўнай 250 дзесяцін (або амаль столькі ж цяперашніх гектараў, бо 1 дзесяціна раўнялася 1,093 гектара). Надзелы былі рознай велічыні, ад 1 дзесяціны да 2 валок, адны двары былі багацейшымі, другія бяднейшымі. Сярэдне-статыстычны Лапіскі надзел быў роўны 16 дзесяцінам (гэта трохі менш агульнапрынятай валокі ВКЛ), бо самой зямлі вакол Лапішак было менш, чым каля суседніх вёсак. Напрыклад на 3 афіцыйна зарэгістраваных двары ў Залаўках прыходзілася 98 дзесяцін, ці паўтары валокі. Зямля была “надельной”, гэта тая зямля, якою надзялялі сялян ў пажыццёвае валоданне без права продажу, але з правам перадачы па спадчыне. У Расеі, напрыклад, посля адмены прыгоннага права 1861 года, сяляне выкуплялі свае надзелы з адтэрміноўкай на 49 годоў, з разбіўкай на часткі па гадах, якія плаціліся аж да 1907 года. У нашых мясцінах выкупныя плацяжы былі адменены яшчэ ў 1863 годзе, пасля паўстання Каліноўскага. Для нашых сялян гэта быў царскі падарунак, або дальнабачна забіты клін паміж бунтуючай шляхтай і шматлікім сялянскім насельніцтвам. Фактычна ў 1908 годзе сямей было 26, сярэдня-статыстычная сям’я складалася з 5 чалавек. Пасля рэвалюцыі 1905 года, былі зроблены паслабленні ў карыстанні зямлёй, і праз нейкі час “надзельные” землі можна было ўжо раздзяліць паміж дзецьмі, ці раздзяліўшыміся сем’ямі, а дагэтуль надзел пераходзіў па спадчыне толькі цалкам да аднаго нашчадка. “Благоприобретённой” зямлі, альбо купленай у землеўласніка за свае грошы, у Лапішках не было. Ніхто, таксама, не браў зямлю ў арэнду. Жыхароў у вёсцы было 129, з іх мужчын — 64, жанчын – 65. На заробкі з’ехала 5 чалавек. Коней было 34 (1 ці 2 на сям’ю) і амаль па 2 каровы. Па другіх весках падлічыць можаце самі. Каму трэба – пішыце ў каментарах, выкладу дадатковыя лісты.

из источника: https://ok.ru/profile/580024435872/statuses/69727672888224

Face   Мiкалай Палiтыка

 Минск, Беларусь

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Обсуждение закрыто.