•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Плакучы востраў

Поставы     Бачылі возера непадалёку ад Казлоўшчыны на пад’ездзе з боку Варапаева? A цi заўважалі пасярод востраў, парослы хмызой? Вось паслухайце.

Было гэта самае звычайнае возера, якіх шмат ёсць у нашых краях. Прыгожае, багатае рыбай вабіла яно прыемнай прахалодай у летнюю спёку. Толькі вострава пасярэдзіне калісьці не было.

Ці даўно тое здарылася — не ведаю, а я чула ад сваёй бабулі, а тая можа яшчэ i ад сваёй, ды сцвярджаюць, быццам заха- целася пану, што валодаў вакольнымі землямі, падзівіць cвaix гасцей. Вось i падумаў ён змайстраваць пасярод возера дзівоснай прыгажосці альтанку i падуладным свaiм загадаў сабраць сялян з навакольных вёсак, каб тыя на лодках вазілі каменне ды зямлю на сярэдзіну возера.

Ніхто не асмеліўся пярэчыць пану, узяліся за працу, ды з раніцы да позняга вечара грузілі ў лодкі каменне i адвозілі ў загаданае месца, каб ладзіць трывалую аснову панскаму востраву. А кaлi нарэшце кінутыя камяні не патанулі, а засталіся над паверхняй вады, знясіленыя людзі паведамілі пра гэта пану.

Калі той прыплыў, каб паглядзець на ўсё, загадаў падагнаць лодку бліжэй i ступіў нагой на востраў…

Ледзь паспеў ускочыць назад, бо востраў пачаў павольна знікаць з вачэй…

Разгневаны пан загадаў прадоўжыць працу, але возера тройчы паглынала ўсё. I шмат людзей загінула, бо неспакойным стала возера, паглынала яно перагружаныя лодкі, i многім не ўдалося даплысці да берага…

Miнyў час. Занесенае ілам каменне зарасло хмызой. Толькі з тых пор нixто не адважваецца стаць на востраў, нават дзеці не адважваюцца купацца ў возеры, дзе з’явіўся востраў, з чыёйсьці лёгкай pyкi названы плакучым…

3anicалa Л.Валадзько ад Л.C.Букi, жыхаркі г.п. Варапаева.

ист: https://ok.ru/postkr/topic/67420443910147

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом