
Шыдлоўскі Часлаў Сцяпанавіч — выкладчык Пастаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці
“Не думкам трэба вучыць, а вучыць думаць”— гэтыя словы Імануіла Канта могуць служыць дакладнай характарыстыкай стылю работы Часлава Сцяпанавіча Шыдлоўскага.
У Пастаўскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №2 (зараз — каледж) Часлаў Сцяпанавіч прыйшоў выкладчыкам пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі 1 жніўня 1968 года, і гэта працоўнае месца засталося для яго адзіным.
Прафесіяналізм, прынцыповасць, шчырасць, строгасць і справядлівасць — вось тыя якасці, за якія паважаюць Часлава Сцяпанавіча яго калегі, вучні і іх бацькі. За амаль 46 гадоў працы Ч. С. Шыдлоўскі выхаваў не адну плеяду маладых спецыялістаў для сельскай гаспадаркі Пастаўскага раёна. Выкладчык вышэйшай катэгорыі, ён і сёння прыклад для маладых педагогаў: даць параду ў падрыхтоўцы да лабараторна-практычных заняткаў, змайстраваць прыладу на рэспубліканскі конкурс тэхнічнай творчасці, стварыць метадычны комплекс па прадмеце — заўжды і для ўсяго знаходзіць час.
Урокі Часлава Сцяпанавіча заўсёды адрозніваюцца інтэнсіўнасцю, лагічнай завершанасцю, разнастайнасцю форм і метадаў, высокім навукова-тэарэтычным узроўнем, атмасферай узаемасупрацоўніцтва настаўніка і навучэнцаў. Даць усім вучням глыбокія і трывалыя веды — асноўны дэвіз Часлава Сцяпанавіча. Ён тлумачыць складаныя пытанні проста і даступна.
Педагогу з такім узроўнем кваліфікацыі недастаткова паспяхова рэалізоўваць агульнапрафесійную праграму, яго веданне вучняў і прадмета дазваляе распрацоўваць новыя дыдактычныя і метадычныя матэрыялы. Часлаў Сцяпанавіч творча развівае і ўдасканальвае традыцыйныя метады выкладання, дабіваецца добрых вынікаў навучання па выкладаемым прадмеце. Адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, імкнецца да праяўлення метадычнага майстэрства ў сваёй дзейнасці, творча падыходзіць да вырашэння разнастайных педагагічных задач.
У 1979 годзе Часлаў Сцяпанавіч узнагароджаны знакам “Выдатнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі СССР”. Яго неаднойчы адзначалі граматамі ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта.
— Работа з моладдзю патрабуе ад педагога высокіх маральных якасцей, глыбокіх прафесійных ведаў і навыкаў, умення захапіць вучняў сваімі ідэямі, прывіць ім любоў да вучобы, — зазначае дырэктар каледжа М. М. Лысёнак. — Часлаў Сцяпанавіч Шыдлоўскі — прадстаўнік той цудоўнай савецкай школы настаўнікаў, якія добрасумленна, цярпліва, бескарысліва аддаюць сябе справе выхавання падрастаючага пакалення, маюць высокае пачуццё адказнасці за будучыню нашай краіны.
— Я працую разам з Чаславам Сцяпанавічам Шыдлоўскім з 1982 года, — заўважаенамеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Н. А. Шылько. — Менавіта Часлаў Сцяпанавіч, працуючы на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ў 80-ых гадах, накіроўваў у патрэбнае рэчышча метадычную работу і маю як маладога метадыста, і ўсяго калектыву СПТВ №2. А ў 90-ых зноў жа Часлаў Сцяпанавіч вучыў мяне, маладога намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, уменню карэктна накіроўваць дзейнасць сваіх калег, убачыць і падтрымаць творчыя іскрынкі, з якіх абавязкова разгарыцца яркае полымя. Цудоўны чалавек, педагог з вялікай літары, Часлаў Сцяпанавіч асабіста для мяне першы настаўнік у працоўным жыцці.
— Для мяне як маладога спецыяліста Часлаў Сцяпанавіч з’яўляецца ўзорам працавітасці, невычэрпнай крыніцы мудрасці, — прызнаецца выкладчык С. В. Шылёнак. — Да яго можна звярнуцца па любым пытанні і атрымаць аргументаваны адказ. Маючы багаты педагагічны вопыт, ён шчодра дзеліцца ім, па-бацькоўску накіроўваючы, дапамагаючы парадамі па падрыхтоўцы ўрокаў, распрацоўцы метадычных матэрыялаў, падрыхтоўцы да конкурсаў тэхнічнай творчасці.
Выкладчык Д. А. Мажэйка ведае юбіляра з самага дзяцінства, бо жылі ў адным доме:
— Памятаю, як мае бацькі заўсёды з павагай гаварылі пра яго як пра добрага, спагадлівага чалавека, клапатлівага сына, мужа, бацьку. У час вучобы ў ПТВ-165 я з вялікай цікавасцю і задавальненнем наведваў урокі чарчэння, якія вёў Часлаў Сцяпанавіч. Гэта таленавіты педагог, які выдатна ведае справу. Свае багатыя веды ён па-майстэрску ўмее перадаць вучням. Зараз мы — калегі, і я ў любы момант магу звярнуцца да Часлава Сцяпанавіча па параду, падзяліцца з ім сваімі поспехамі і праблемамі. Ён добразычлівы, чулы, валодае цудоўным пачуццём гумару, умее падтрымаць, падбадзёрыць.
Часлаў Сцяпанавіч стаў сапраўдным настаўнікам для ўсіх маладых выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання: свае веды, вопыт ён шчодра передае нам, моладзі, за што мы бязмежна яму ўдзячны, за што шчыра любім і паважаем гэтага сапраўднага Чалавека і Настаўніка.
Юбілей — асаблівы дзень нараджэння, асаблівае свята. Гэта не толькі падвядзенне вынікаў, але і пажаданні здзяйснення ўсіх планаў і задум. Ну а які ж юбілей без вершаў? Калегі паклапаціліся і пра гэта і прысвяцілі імянінніку наступныя радкі:
“Великий, щедрый дар — уметь учить,
Учеников своих любить
— Был свыше дан Вам,
Верьте, не напрасно!
И колледж вновь и вновь
Готов Вам повторить:
“Пусть будет всё у Вас
Отрадно и прекрасно!”
По материалам газеты «Поставский край» .
ссылка на страницу источника: http://www.postawy.by/2014/04/vykladchyk-u-yakoga-xochacca-vuchycca/
Деревня Голбея. Проект «ПК» «Вёсачка»

Крыху гісторыі
На ўказальніку пры ўездзе ў вёску значыцца: «Галбея». Але ўсе мае суразмоўцы называлі яе «Голбія». Таму … читать полностью дальше

нет комментариев
Деревня Вертинские. проект ПК «Вёсачка»

Кожны раз выбіраю вёсачку для чарговага выпуску аднайменнага рэдакцыйнага праекта з дапамогай старшынь сельскіх Саветаў. … читать полностью дальше

нет комментариев
Деревня Дашки. Проект ПК «Вёсачка»
Планавала накіравацца ў якую-небудзь аддаленую вёсачку, а старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Юрый Кісялёў паклікаў у Дашкі, да якіх з цэнтра … читать полностью дальше

нет комментариев
Луцк-Козловский. Проект ПК «Вёсачка»
Распрацоўваючы творчыя планы на 2023 год, наш невялічкі журналісцкі калектыў вырашыў прадоўжыць рэдакцыйны … читать полностью дальше

нет комментариев
Годы, проведенные на войне в Афганистане…
А памяць у запас не сыходзіць – лічыць Іван Кірплюк з аграгарадка … читать полностью дальше

нет комментариев

Деревня Голбея. Проект «ПК» «Вёсачка»
Крыху гісторыі
На ўказальніку пры ўездзе ў вёску значыцца: «Галбея». Але ўсе мае суразмоўцы называлі яе «Голбія». Таму … читать полностью дальше

Деревня Вертинские. проект ПК «Вёсачка»
Кожны раз выбіраю вёсачку для чарговага выпуску аднайменнага рэдакцыйнага праекта з дапамогай старшынь сельскіх Саветаў. … читать полностью дальше



Деревня Дашки. Проект ПК «Вёсачка»
Планавала накіравацца ў якую-небудзь аддаленую вёсачку, а старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Юрый Кісялёў паклікаў у Дашкі, да якіх з цэнтра … читать полностью дальше

Луцк-Козловский. Проект ПК «Вёсачка»
Распрацоўваючы творчыя планы на 2023 год, наш невялічкі журналісцкі калектыў вырашыў прадоўжыць рэдакцыйны … читать полностью дальше

Годы, проведенные на войне в Афганистане…
А памяць у запас не сыходзіць – лічыць Іван Кірплюк з аграгарадка … читать полностью дальше


Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.