Снимки д. Маньковичи конца XIX века

Важное История

       Спыніў гісторыі імгненні. Дзякуючы ўрачу Уладзіславу Загорскаму захаваліся здымкі Манькавіч канца XIX стагоддзя. У  пачатку года рэдакцыя «Пастаўскага краю» распачала ў «Інстаграме» праект «ПК» у ЧБ». За час яго існавання ўдалося знайсці нямала цікавых рэтраздымкаў Пастаўшчыны. Перыядычна іх будзем змяшчаць і на старонках газеты.

Фотаархіў праекта папаўняецца ў многім дзякуючы актыўнасці падпісчыкаў. Адзін з іх — Алена Амбарцумян, якая даслала інфармацыю пра ўнікальны фотаархіў урача Уладзіслава Загорскага. У ім 8 здымкаў, зробленых у канцы 1890-х у Манькавічах. На іх можна ўбачыць кавалёў манькавіцкай кузні, сялянскае вяселле, мясцовы палац, сялянак на нарыхтоўцы сена, вясковых жабракоў. У аб’ектыў захопленага фатаграфіяй урача трапілі і Лынтупы — мясцовую вуліцу Чыгуначную ён зняў у 1897 го­дзе. Самы малады здымак датуецца 1900-м годам.

Пра аўтара здымкаў інфармацыі няшмат. Вядома, што Уладзіслаў Загорскі нарадзіўся ў 1858 г. у Віленскай губерні. Пасля паўстання 1863 года яго бацька быў назначаны акруговым урачом Арэнбургскай вобласці. Уладзіслаў вучыўся ў гімназіях Уфы і Пермі. Пасля вучобы на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта працаваў урачом у Екацярынбургу і Чалябінску. Адтуль з жонкай і трыма дзецьмі вярнуўся ў Вільню. Вядомы як гісторык медыцыны, літаратар, краязнаўца, мецэнат, грамадскі дзеяч. Збіраў замалёўкі старых надмагільных пліт, помнікаў. Напрыканцы жыцця адкрыў каля Вільні інфекцыйную бальніцу на 250 месцаў, у якой працаваў галоўным урачом.

Мяркуючы па здымках, Ула­дзіслаў Загорскі нярэдка наведваўся ў Бірштаны (Троцкі павет Віленскай губерні) і Манькавічы (тады ўваходзілі ў склад Дзісненскага павета). Меў там урач свой дом або быў у нас праездам — на жаль, невядома. Важна іншае: дзякуючы яго фатаграфіям мы можам перамясціцца ў часе на 125 гадоў назад і «пагартаць старонкі» тагачаснага жыцця. Хіба ўбачыш яго дзесьці, акрамя фотаздымкаў?

Больш здымкаў — на старонцы праекта «ПК» у ЧБ»

Іна Сняжкова

по материалам источника: https://www.postawy.by/2022/10/blagodarya-vrachu-vladislavu-zagorskomu-sohranilis-snimki-mankovich-konca-xix-veka/

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.