Hixто гэтага не памятае ўжо, але там, дзе зараз Валатоўка, возера лясное было. Як i што — невядома, толью з’явіліся ў гэтым месцы вялікія курганы, вельмі на магілы падобныя.
Іх там пяць ці шэсць. Можа, таму i Валатоўка завуць, што біліся там волаты з нячыстым духам. Ды, відаць, не змаглі перамагчы, загінулі ўсе. Так i ўтварыліся курганы.
Там хоць пляцоўка вялікая, але слаба што расце. Кругом лес аступіўшы, а па ўсёй Валатоўцы толькі адны гігялі. Нават карове няма чаго ўкасіць. А яшчэ каля курганоў яміны такія глыбокія.
Адзін раз пайшоў Мацей, куніцкаўскі мужчына, у лес. I нечага ж праз Валатоўку пацягнуўся. I як шоў, дык проста ў яму тpaпiў. Уваліўся, а вылезці не можа ніяк. Казаў, як быццам на тым свеце пабываў.
Доўга адсядзеў там, казаў, страхаў нагледзеўся ўсякіх. У яміну заглядвалі мо i чэрці, бо, казаў, пішчэлі рознымі галасамі, а ўверх глянеш — нібы свеціць хто ў яміну…
Мусіць, толькі раніцай наступнага дня знайшлі Мацея. Выпадкова заўважылі торбу яго каля дзіркі.
Запісана ад Я.М.Пачкоўскага, жыхара в. Галбея.
источник