•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Вёска Чашкоўшчына

Вёска Чашкоўшчына

     Вялікі камень Чашкоўшчынскі .Пастаўскі раён Чашко́ўшчына (трансліт.: Čaškoŭščyna, руск.: Чашковщина) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета.

(- адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасць у складзе Расійскай імперыі, Польшчы (Другой Рэчы Паспалітай), Рэспублікі Беларусь (2017)

см. на карте

Координаты: 55°09′20″ пн. ш. 27°04′04″ у. д.HGЯO

Камяні называюць самымі старажытнымі сведкамі гісторыі Зямлі і чалавецтва. І пастаўскі край таксама можа пахваліцца сваімі культавымі і гістарычнымі валунамі, сведкамі сівой даўніны.

Наконт паходжання вялікіх валуноў, якіх багата параскідана на беларускіх раўнінах, у розны час паўставалі розныя тэорыі. Адны навукоўцы меркавалі, што гэта аскепкі невядомых цяпер планет, якія распаліся ў выніку даўніх касмічных катастроф і часткова трапілі на Зямлю. Іншыя даводзілі, што іх прынеслі да нас вялізныя плыні вады падчас маштабных патопаў на нашай планеце.

Аднак сёння меркаванні навукоўцаў сыходзяцца пераважна на адной версіі: нашы валуны – гэта ледавіковыя прыхадні. Ледавікі прыносілі і пакідалі іх у нас дзясяткі і сотні тысяч гадоў таму, калі Зямля яшчэ толькі стварала сваё аблічча. Да тэорыі ледавіковага паходжання камянёў схіліліся канчаткова, калі разгледзелі, што склад беларускіх валуноў такі ж, як і склад горных пародаў Скандынавіі, Фінляндыі і поўначы Расіі, адкуль калісьці на нас насоўваліся ледавікі. А таму, бадай, і найбольшая распаўсюджанасць валуноў у Беларусі – на яе поўначы: у Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

     P.S.

У савецкія часы побач з вёскай Чашкоўшчына Пастаўскага раёна знаходзіўся палігон. Каля 30 гадоў лётчыкі адпрацоўвалі тут навыкі нападу на наземныя мішэні. У якасці мішэняў выступала хоць і спісаная, але сапраўдная баявая тэхніка — танкі, БМП і іншае. Перад закрыццём палігона ў 1995 годзе вайскоўцы праводзілі “генеральную ўборку”. Гэта значыць спрабавалі вывезці рэшткі тэхнікі. Але вывезлі далёка не ўсё. Таму на тэрыторыі Старадворскага лясніцтва зараз здараюцца самыя розныя знаходкі.

 

из ист: https://www.intex-press.by/2011/10/07/pra-shto-mauchats-kamyani/

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.