•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Заступніца з Ларэта

     Яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя ў мястэчку Дунілавічы можна было сустрэць постаці  людзей у чорных мантыях з чорнымі капюшонамі.Гэта былі манахі-дамініканцы,кляштар якіх дзейнічаў у мястэчку з 1683 па 1850 год.

Прызначэннем іх было несці ў народ веру ў Госпада,а таксама адукацыю і культуру.

Напэўна,дамініканцы планавалі затрымацца ў Дунілавічах надоўга,але,як кажуць людзі,чалавек плануе на Зямлі,а вырашае Бог на Небе.

У 1793 годзе наша мясцовасць адыходзіць да Расійскай імперыі,пачынаецца шэраг паўстанняў за незалежнасць.Адно з іх,1830-1831 года,падтрымалі каталіцкія ордэны,сярод іх і дамініканцы.Паўстанне было задушана,пачалася ліквідацыя кляштараў.У 1850 годзе быў скасаваны і кляштар у Дунілавічах.

Пры заснаванні кляштара , фундатаркай,Альжбетай Белазор,яму быў падараваны цудадзейны абраз Маці Божай Ларэтанскай.У свой час,заснавальніца кляштара атрымала яго ад віленскага біскупа Мікалая Паца.

Ордэн Дамініканаў будаваў свае храмы толькі ў буйных гарадах,а Дунілавічы былі ўсяго мястэчкам.Выключэннем з правіла было ўзвядзенне храма для захоўвання святыні,рэліквіі.Мяркуецца,што гэта і стала прычынай узвядзення касцёла Найсвяцейшай Тройцы.Тут знаходзіцца ўнікальны двухярусны(“ларэтанскі”) алтар,які сімвалізуе хаціну Дзевы Марыі.

Згодна з легендай,анёлы перанеслі дом Марыі з Палесціны ў Італію ў горад Ларэта,выратаваўшы ад разарэння ворагам.Алтар складаецца з двух частак,пярэдняй для веруючых і дома- алтара(ззаду).

Паломнікі  просяць у Богародзіцы дапамогі ў вырашэнні сваіх праблем. Марыя Ларэтанская лічыцца заступніцай пілотаў і тых,хто падарожнічае ў паветры, да яе звяртаюцца лётчыкі ўсяго свету.

Пасля закрыцця касцёла абраз захоўваўся ў мясцовых жыхароў сп.Ліпскіх,а пасля іх ад’езду ў Польшу, у касцёле г.Глыбокае. З аднаўленнем мясцовага касцёла быў вернуты на ранейшае месца,у 1997 і 2015 гадах ён быў рэстаўраваны.

Пад абразом захоўваюцца воты(ахвяраванні),звычайна гэта рэчы з каштоўных металаў.Пасля закрыцця касцёла ўладамі, складзеныя воты зніклі,але зараз інтэнсіўна папаўняюцца.Ідзе аднаўленне культу абраза Маці Божай Ларэтанскай,усё больш людзей даведваецца пра цудадзейны абраз і наведвае  касцёл Святой Тройцы у Дунілавічах.  Вернікі просяць заступніцтва Маці Божай Ларэтанскай  пры вырашэнні розных складаных жыццёвых сітуацый.

Існуе шмат прыкладаў дзейснасці такога заступніцтва.

из ист: https://dunilovichi.wordpress.com

Dunilowiczy

Dunilowiczy

Dunilowiczy

фото разных авторов из открытых источников интернета

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом