Іосіф Фаміч Сушко — “Спадчына”

     4 снежня ў Палацы культуры горада Маладзечна адбыўся юбілейны вечар, прысвечаны 55-годдзю заслужанага аматарскага калектыву ансамбля песні і танца “Спадчына”, нязменным кіраўніком якога з’яўляецца наш зямляк — таленавіты кампазітар, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Іосіф Фаміч Сушко.

І. Ф. Сушко нарадзіўся ў вёсцы Пруднікі. Падлеткам перанёс сталінскія рэпрэсіі, у лагеры акампанаваў Лідзіі Русланавай, пазней быў рэабілітаваны. На яго долю выпала шмат выпрабаванняў, але Іосіф Фаміч застаўся светлай, пазітыўнай асобай. Другое жыццё для яго пачалося пасля 1954 года, калі вярнуўся на малую радзіму і цалкам аддаўся самадзейнай творчасці.

— Пра дамаладзечанскі перыяд жыцця і працы Іосіфа Фаміча Сушко прыгадалі на юбі­лейнай вечарыне педагогі з Варапаева Яніна Іосіфаўна Раманава і Зоя Іванаўна Лапс, — расказваў кіраўнік творчай дэлегацыі, дырэктар Варапаеўскай школы мастацтваў В. П. Жагула. — У гарадскім пасёлку і сёння ёсць сведкі і ўдзельнікі самадзейных калектываў, якімі кіраваў малады музыкант, а дзеці захоўваюць успаміны сваіх маці і бабуль. Ужо ў той час Іосіф праявіў сябе здольным арганізатарам і акампаніятарам, паспяхова працаваў з дарослымі і дзецьмі.

У 1956 годзе хор з Варапаева заняў першае месца на рэспубліканскім аглядзе харавых калектываў і быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Праз год Іосіф Сушко выбіраецца дэлегатам Міжнароднага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве і выступае на яго канцэртных пляцоўках як саліст-баяніст. У 1958 годзе прыйшоў чарговы поспех: пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў сталі хор старшакласнікаў і хор піянераў Варапаеўскай школы. У 1959 годзе Іосіф паступіў адразу на другі курс Маладзечанскага музычнага вучылішча. Праз год таленавіты навучэнец стварыў ансамбль “Спадчына”, якім кіруе па сённяшні дзень.

Шматлікім прысутным было прыемна даведацца пра пачатак творчага шляху Іосіфа Фаміча, пра тое, што на яго радзіме захоўваюць нацыянальную культуру, вядуць актыўную канцэртную і літаратурную дзейнасць мясцовыя  Дом культуры і бібліятэка, педагогі і навучэнцы школы мастацтваў, народны ансамбль народнай музыкі “Заранка” і ўзорны дзіцячы ансамбль “Званочкі” пад кіраўніцтвам Валянціна Жагулы і Валянціны Тамазанавай. Ветэрана-музыку і гасцей вельмі расчуліла выступленне самых юных артыстаў з Варапаева, удзельнікаў ансамбля “Званочкі” Каці Ясінскай, Сашы Баршчэўскай, Іры Іршонак, Лёшы Канаша і Ігара Лешчыка.

Ну а самыя гарачыя апладысменты адрасаваліся ансамблю-юбіляру і яго таленавітаму кіраўніку Іосіфу Фамічу Сушко. На сцэне ансамбль песні і танца паказаў толькі невялікую частку свайго багатага рэпертуару, які пастаянна абнаўляецца, папаўняецца новымі творамі. За 55 гадоў школу высокага сцэнічнага майстэрства ў ансамблі прайшлі больш за тысячу ўдзельнікаў. Калектыў выступаў у многіх краінах Еўропы, з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных фестываляў народнай творчасці.

Несумненна, што ў “Спадчыны” будуць новыя творчыя дасягненні, гастролі, конкурсы і фестывалі, бо на чале яе застаецца адзін з лепшых кіраўнікоў самадзейных калектываў краіны, наш зямляк Іосіф Фаміч Сушко.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

ист: http://www.postawy.by/2015/12/pavinshavali-zemlyaka-i-yago-znakamity-kalekty/

Прайшоў ГУЛАГ, дзе акампаніраваў Лідзіі Русланавай.

Читать подробнее >>> http://www.rh.by/2018/12/01/prajshou-gulag-dze-akampaniravau-lidzii-ruslanavaj-maladzechanka-prygadvae-kampazitara-kiraunika-kalektyvu-spadchyna-iosifa-sushko/

4 студзеня 2016 года на 88-м годзе пайшоў з жыцця заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Маладзечна Іосіф Фаміч Сушко.

Іосіф Сушко — заснавальнік і нязменны кіраўнік ансамбля «Спадчына», ганаровы грамадзянін Маладзечна, Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь,  лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні беларускага народа і прапаганду духоўных каштоўнасцей у галіне мастацкай самадзейнасці.

Пахаваны ў Маладзечне.

ист: http://www.old.mgazeta.by/Sotcium/Pamer-os-f-Sushko

 Іосіф Сушко (28.11.1928 – 04.01.2016), музычны дзеяч, кампазітар. Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна (1995). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1977). Нарадзіўся ў в. Пруднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Пастаўскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Быў рэпрэсаваны. У Беларусь вярнуўся пасля смерці Сталіна. Працаваў мастацкім кіраўніком Дунілавіцкага раённага Дома культуры. Скончыў школу рабочай моладзі і Маладзечанскае музычнае вучылішча па класе харавога дырыжыравання. Праца-ваў метадыстам абласнога , міжраённага Дома народнай творчасці, кіраўніком Лебедзеў-скага хору. З 1960 г. – арганізатар і мастацкі кіраўнік Маладзечанскага ансамбля песні і танца “Спадчына”. Адначасова выкладаў харавыя дысцыпліны ў музычным вучы-лішчы. Памёр і пахаваны ў Маладзечне.
Аўтар папулярных песень “Што ж ты мне сэрца параніў”, “А мне ў шчасце верыцца”, “Слаўся, народ Беларусі” ды інш.
Літ.: Памяць: Гістарычна-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Мн., 2002.

ист: https://molib.by/iosif-sushko/

 

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.