НЯКЕМЛІВЫ ПАСТУШОК — легенда, Лынтупы

     Другую назву, Мікітка, людзі кажуць, балота Волі атрымала ў Першую Сусьветную вайну з-за аднаго забаўнага выпадка. Тады нямекае кіраўніцтва вырашыла скласьці вельмі падрабязную мапу новай тэрыторыі, занятай іхнымі, кайзераўскімі войскамі, і адправіла ў наш край адмыслоўцаў у гэтай справе.

Пасьля некаторага часу крапотлівай працы гэтых адмыслоўцаў, прыйшла чарга і да наваколля балота Волі. Немцы каля некалькіх тыдняў вымяралі і наносілі на мапу берагі гэтага балота. Калі праца ў гэтым месцы была скончана, адмысоўцы задаліся пытаннем, як на мапе назваць гэта балота, бо да гэтага часу, захопленыя працай, яны так і не пацікавіліся ў мясцовых аб назве балота.

Немцы агледзіліся па баках, каб адшукаць якога чалавека з мясцовых, але берагі балота ў той час былі бязлюдныя. Некаторы час яны правялі ў разгубленасьці, неведаючы, што рабіць.

— Губляць час на дарогу ў бліжэйшыя вёскі, ім не хацелася.

— Наперадзе іх чакала не меншая праца ў іншых месцах.

На радась немцаў, раптам, з альшаніку, па напрамку да берага балота, пачаў высоўвацца статак кароваў, пад наглядам хлопчыка-падлетка. Немцы падыйшлі да пастушка. і запыталі на сваёй мове назву балота. Але, хлопчык нямецкай мовы не ведаў, і толькі зьдзіўлена лыпаў вычамі, не разумеючы, што хочаць ад яго гэтыя іншаземцы.

Немцы зразумелі, што хлопчык іх не разумее, і адзін з іх пачаў спрабаваць растлумачыць пастушку жэстамі пальцаў і рук, падмацаванымі кароткімі сказамі :

— Іх! — немец пальцам паказаў на сваю грудзіну,

— Ганс!

-Ду!, — паказаў на свайго сябра, які стаяў побач,

— Карл!.,

— Ер! — кіўнуў у бок яшчэ аднаго немца,

— Вільгельм!

А пасьля, немец, жэстам рукі абвёў у паветры прастору, накіраваную ў бок балота, і запытаў па-нямецкі ў свайго малога суразмоўцы, як называецца гэта балота перад імі. Хлопчыч некаторы час яшчэ палыпаў вачамі. спрабуючы зразумець што ад яго хочуць. І ўцяміў так:

-«Калі немцы называюць свае імёны, значыць,

— хочаць з ім пазнаёміцца, ды даведацца яго імя!

— Мікітка!

— радасны ад нарэшце знойдзенага паразумення, гучна назваў сваё імя пастушок. Нямецкія адмыслоўцы, таксама задаволеныя добра выкананай працай, акуратна вывялі на сваёй мапе назву балота:

-«MIKІТKA». Пасьля гэтага выпадка, і нашыя, мясцовыя, хто да жарту, хто і ў сур’ёз, пачалі, час ад часу, называць балота Волі, «Мікіткай».

* * *

Алесь Гарбуль

Лынтупы

 

Loading