•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

ВЕДАЙЦЕ, ЯКІМ ЁН ХЛОПЦАМ БЫЎ

Пётр Сіўко

Пётр Сіўко

     Быў сярод нас, вучняў таго часу, сціплы, нічым не прыметны хлопец Пётр Сіўко. Разам з намі ў 1983 годзе ён закончыў пастаўскую васьмігадовую школу № 3, а затым – сярэднюю школу № 1 і ПТВ-165. 16 красавіка 1986 года 18- гадовага Пятра прызвалі на тэрміновую ваенную службу.

Трапіў у Афганістан, дзе ў той час ішла вайна. Служыў у аўтамабільных войсках, асабістым батальёне матэрыяльнага
забеспячэння, меў спецыяльнасць стралка зенітнай устаноўкі. Па ўспамінах баявога таварыша Сяргея Лапушынскага, Пётр быў сапраўдным сябрам, гатовым у любую хвіліну прыйсці на дапамогу, смелым, рашучым чалавекам, які не хаваўся за спіны іншых.

Ваенізаваная калона, у склад якой ён уваходзіў, заўсёды была ў самых гарачых кропках, забяспечвала падвоз паліва і боепрыпасаў у месцы, дзе ішлі баявыя дзеянні.
Перачытваючы пісьмы Пятра дамоў, у іх не знойдзеш ніводнага слова адчаю, болю, страху і горычы. Ён пытаўся пра родных, сяброў, сваякоў, а пра сябе пісаў коратка: «Усё добра». Калі
ўявіш, што ў той час рабілася ў душы маладзенькага хлопца, які штодзень сам глядзеў у вочы смерці, бачыў смерць сяброў, камандзіраў і таварышаў па службе, міжволі прыгадваюцца словы, што салдатамі не нараджаюцца – імі становяцца.

29 сакавіка 1988 года, незадоўга да звальнення ў запас, Пётр Сіўко быў цяжка паранены. Два тыдні правёў ён у шпіталі г. Кандагара, а затым, ужо ў Савецкім Саюзе, яшчэ тры доўгія месяцы дактары «ставілі яго на ногі». Але вайна наклала свой глыбокі адбітак на здароўе «афганца». 29 чэрвеня 1991 года Пётр Сіўко памёр.

Памяць пра яго жыве ў сэрцах яго бацькоў, родных, сяброў і
таварышаў па службе. Пра нашага земляка, які за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане, узнагароджаны ордэнам Чырзонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За адзнаку ў воінскай службе», «Ад удзячнага афганскага народа», шматлікімі ганаровымі граматамі і падзякамі, павінна ведаць і моладзь.

Таму ў мінулым годзе на піянерскім сходзе СШ № 5 было прынята рашэнне прысвоіць піянерскай дружыне імя воіна-інтэрнацыяналіста Пятра Мікалаевіча Сіўко. Атрады дружыны
сабралі біяграфічныя даныя, фотаматэрыялы аб жыцці і службе героя, наведалі яго родных, сустрэліся з баявымі сябрамі. У чарговую гадавіну з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў
дружыне прайшла сустрэча з былымі воінамі-«афганцамі», на якую была запрошана і сястра Пятра Сіўко Святлана Мікалаеўна.

Зараз у школе афармляецца стэнд, прысвечаны П. М. Сіўко, а ў школьным музеі – яго куток. Работы ў піянераў шмат, і іх мэта: ніхто не павінен быць забыты. Таму звяртаемся да родных,
сяброў, знаёмых сапраўдных герояў з просьбай: расказвайце пра іх жыццё ў школах, на старонках газеты. На іх прыкладзе будуць вучыцца наступныя пакаленні.

А. Семяніхіна,
педагог-арганізатар СШ № 5

Семяніхіна, А. Ведайце, якім ён хлопцам быў / А. Семяніхіна // Пастаўскі край. — 2005. — 18 мая. — С. 4.В

Дата рождения — 1968

Место рождения — Витебская обл., г. Поставы

Состоит / состоял на учете в военкомате — г. Поставы

Живой, погиб, умер, пропал без вести — умер

Служба в ДРА — 04.1986–03.1988

Воинское звание в период службы — рядовой

Должность в период службы — стрелок зенитной установки

В/ч, п. п. — особый батальон материального обеспечения

 автомобильные войска

Награды — орден Красной Звезды

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом