
Старадаўні прас настолькі натуральны, што хочацца насыпаць у яго гарачага вуголля і прыступіць да прасавання бялізны.
Сямейка грыбочкаў просіцца, каб яе сабралі ў кошык, а дзве птушачкі, што прымасціліся на галінцы дрэва, здаецца, вось-вось заспяваюць. А колькі веры, надзеі і любові пасылаюць два кранальныя анёлы!
Пералік можна прадаўжаць і прадаўжаць. Усё выраблена з дрэва рукамі таленавітага майстра з вёскі Кашыцы Віктара Шашуры. А разглядвала я работы і захаплялася імі на яго інтэрнэт-старонцы ў «Аднакласніках» пасля знаёмства з майстрам і яго жонкай Наталляй. Дарэчы, менавіта творчасць аб’яднала іх у сям’ю. Наталля — 
мінчанка. Убачыла Віктаравы вырабы ў інтэрнэце і напісала, што вельмі ўражаная. Віктар адказаў. Завязалася перапіска, пазней сталі сустракацца і вырашылі стварыць сям’ю. Зараз шчасліва жывуць у Кашыцах і разам займаюцца творчасцю.
— Працаваць з дрэвам я пачаў зусім выпадкова, — расказваў Віктар Мікалаевіч. — Падчас вучобы ў інстытуце ў Мінску ўбачыў у магазіне прыгожую разную шкатулку і падумаў: а чаму б не зрабіць нешта падобнае? І выразаў спецыяльным ножыкам-касячком. З гэтага і пачалося маё захапленне. Зараз маю цэлую майстэрню, у якой ёсць такарны, фрэзерны станкі, цыркулярка, стужкавая піла, габлярка, дастаткова і рознага ручнога інструменту.
Арыгінальныя вырабы майстра, у тым ліку і такія буйныя, як буфеты, сталы, лаўкі, крэслы, можна ўбачыць не толькі ў розных кутках Беларусі, але і ў Расіі, Германіі, Ізраілі. Упрыгожваюць яго работы касцёлы і цэрквы Пастаўшчыны.
Два месяцы назад Віктар Мікалаевіч перанёс складаную аперацыю, і медыкі забараняюць фізічную працу ў перыяд рэабілітацыі. Але як утрымацца рукам, калі ў галаве яшчэ столькі задумак? Вось і ў «Горадзе майстроў» на цяперашнім фестывалі будуць прадстаўлены некаторыя яго работы, а яшчэ больш — дэкупажных вырабаў Наталлі, драўляныя нарыхтоўкі для якіх зрабіў муж. «У творчасці мы з Віктарам працуем у адным дыханні», — казала жанчына.
Калі пажадаеце адчуць гэтае дыханне, завітайце ў незвычайны горад.
Фаіна Касаткіна
з крыніцы:http://www.postawy.by/2018/06/u-adnym-dyxanni/
Известные люди поставщины. Литераторы.

Аксельрод Іда Ісакаўна, (1872-1917), філосаф, літаратуразнавец, нарадзілася ў Дунілавічах у сям’і равіна. У 1902 абараніла дысертацыю ў Бернскім універсітэце.
нет комментариев
«Сын земли» — отрывки из одноименной книги Олега Володько
Отрывки из одноименной книги Олега ВОЛОДЬКО, Героя Социалистического Труда, руководителя одного из лучших в стране хозяйств … читать полностью дальше
У Лынтупах прайшоў першы фестываль керамікі “Дым”

Дзесяць запрошаных керамістаў з трох краін – Балгарыя, Расія і Беларусь … читать полностью дальше
Родная мова — У. Дубоўка

Верш «Родная мова, цудоўная мова!» увайшоў у нізку вершаў «Дактылічныя рыфмы» … читать полностью дальше
Поставский районный краеведческий музей
Проект «Музеи Беларуси вместе с БЕЛКАРТ» приглашает на виртуальную прогулку по Поставам. … читать полностью дальше
Вершы ад Валянціны Гірвель

Нарадзілася ў 1960 годзе. У 1987 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры. Працуе ў … читать полностью дальше

Известные люди поставщины. Литераторы.
Аксельрод Іда Ісакаўна, (1872-1917), філосаф, літаратуразнавец, нарадзілася ў Дунілавічах у сям’і равіна. У 1902 абараніла дысертацыю ў Бернскім універсітэце.

«Сын земли» — отрывки из одноименной книги Олега Володько
Отрывки из одноименной книги Олега ВОЛОДЬКО, Героя Социалистического Труда, руководителя одного из лучших в стране хозяйств … читать полностью дальше

У Лынтупах прайшоў першы фестываль керамікі “Дым”
Дзесяць запрошаных керамістаў з трох краін – Балгарыя, Расія і Беларусь … читать полностью дальше

Родная мова — У. Дубоўка
Верш «Родная мова, цудоўная мова!» увайшоў у нізку вершаў «Дактылічныя рыфмы» … читать полностью дальше

Поставский районный краеведческий музей
Проект «Музеи Беларуси вместе с БЕЛКАРТ» приглашает на виртуальную прогулку по Поставам. … читать полностью дальше

Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.