•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Як утварыліся Кураполле i Дзеткава

http://postavy.of.by/    Каля вёскі Кураполле ёсць вёсачка Дзеткава. Адкуль узялася гэта назва? Даўным-даўно гэта было. На тым месцы, дзе стаіць цяпер вёска, была чыстая мясцовасць.

З суседніх двароў i хутароў прыганяў пасвіць кароў малады прыгожы хлопец-пастух. А ён вельмі добра iгpaў на дудачцы. Бывала, як зайграе, дык ногі caмi пускаюцца ў скокi. Пачула цудоўную iгpy прыгажуня дзяўчына i падалася да рэчкі, нібы бялізну паласкаць, а самой так i карцела паглядзець, хто на дудачцы iгpae. Суджана было iм спаткацца вось тут, каля ракі, моцна пакахаць адно аднаго.

I вось у адну летнюю ноч маладыя вырашылі супраць волі бацькоў пакінуць родныя хаты i сустрэцца каля рaкi. Вырашылі быць разам i толькі разам. Жылі дзе прыходзілася. Людзі дапамагалі. Ды бацькі змірыліся.

Хутка хацінку зрубілі, гаспадаркай абзавяліся. Ішоў час… I нарадзіла маладзіца адразу аж дзевяць дзяцей. Яны былі такія маленькія, што змясціліся на блюдзе. Такога цуда не чула наваколле. Некому не верылася, што выжывуць немаўляты. Але малеча стала падрастаць, набірацца сіл. Павырасталі ўсе дзевяцера, свaiмi сем’ямі абзавяліся. Вось так i вёска вырасла. У гонар жанчыны, якая нарадзіла дзевяць дзяцей, вёску назвалi Дзевятнікі.

Прайшло мала ці многа часу, напаткала жыхароў вёскі бяда. Пачалі гарэць навакольныя лясы, а ад ix i поле курыцца стала. Шэры змрок дыму абцягнуў усё наваколле. Спужаныя жыхары ў роспачы гаманілі: «поле курыцца». А вёску сталі называць Кураполле. Побач з ёй утварылася вёсачка Дзеткава.

Запісана ад T.I.Xamxeвіч, жыхаркі в. Кураполле.

из ист: https://vk.com/postkr

http://postavy.of.by/

ЛЕГЕНДЫ ПОСТАВСКОГО КРАЯ

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Loading

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.