На Пастаўшчыне фашысты спалілі 77 вёсак, знішчылі больш за пяць з палавінай тысяч чалавек і больш за дзве тысячы вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Пацярпела практычна кожная сям’я.
Баявыя аперацыі, ажыццёўленыя ў ліпені 1944 года, не толькі прынеслі доўгачаканае вызваленне Беларусі, але і прадэманстравалі веліч і непераможнасць народа і арміі. Таму такім радасным і доўгачаканым стала вызваленне Пастаў, якое прынеслі воіны 145-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзіброва.
Першым у горад уварваўся танк Т-34, які гусеніцамі раздушыў варожую гармату, аўтамашыну, некалькі матацыклаў, але сам нарваўся на супрацьтанкавую міну. Лёс экіпажа невядомая. Аператыўна дзейнічалі і падраздзялення начальніка інжынерных войскаў 43-й арміі генерал-маёра А.А. Калмакова. Яны наводзілі масты праз водныя перашкоды, ўступілі ў рукапашны бой каля возера Задеўскае.
У ходзе баёў за вызваленне горада праявілі мужнасць камандзір аддзялення аўтаматчыкаў Іван Шэпелеў, камандзір узвода малодшы лейтэнант малодшы лейтэнант Васіль Сідарэнка.
Яго імя носіць адна з вуліц у Паставах Сідарэнка, якому было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, намеснік камандзіра 1-га стралковага корпуса генерал-маёр Ігнат Вікенцьевіч Кляра, які падарваўся на варожай міне.
Імем Кляра названа вуліца ў г. Паставы. Заместитель командира, начальник артиллерии 145-й Витебской стрелковой дивизии полковник Дмитрий Васильевич Харольский(погиб).
На завяршальным этапе Полацкай аперацыі злучэння 92-га стралковага корпуса пад камандаванням генерала-маёра Н. Б. Ибянскага камандзірам 92-га стралковага корпуса 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія ўваходзілі у склад корпуса 145-я і 204-я стралковыя дывізіі ў перыяд з 2 па 7 ліпеня 1944 года вялі наступальныя баі на тэрыторыі Пастаўскага раёна і вызвалілі г. Паставы, буйныя сельскія населеныя пункты Камаі, Хацілы, Мальдзевічы, Годутишки і шэраг іншых.
Хай кожнае новае пакаленне, агледзеўшы родную зямлю, зразумее, што нарадзілася яно не ў чыстым полі, а там дзе пралітыя пот і кроў, дзе аддадзены талент і жыццё, лепшых сыноў і дачок нашай зямлі. Любіце, цаніце і паважайце тое што дасталося вам у спадчыну, чым вы сёння карыстаецеся кожны дзень.
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.