Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч — заслужаны ўрач БССР

     Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч, заслужаны ўрач БССР. Нарадзіўся 18 чэрвеня 1932 года ў Паставах.

Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч, заслужаны ўрач БССР

Яго бацька, Браніслаў Ануфрыевіч Лаўрыновіч (1890 — 1943 гг.) — сын селяніна. У час Першай сусветнай вайны атрымаў медыцынскую адукацыю, служыў ваенным фельчарам у царскай арміі. Пры Польшчы валадаў невялікай гандлёвай крамай.

Маці, Альбіна Вікенцеўна з Рамбальскіх (1890 — 1979 гг.) — дачка гаспадара невялікай пякарні ў Паставах. Хатняя гаспадыня, была выдатнай швачкай. У сям’і было тры дачкі і малодшы сын Альфонс. Маці марыла, каб сын стаў ксяндзом, але ранняя смерць бацькі адыграла вырашальную ролю ў выбары іншай прафесіі.

У 1951 годзе закончыўшы амаль на выдатна Пастаўскую рускую сярэднюю школу, паступіў у Мінскі дзяржаўны інстытут, які закончыў з адзнакай. У 1956 годзе падчас праходжання ардынатуры ў Гродна ажаніўся са сваёй аднакурсніцай, ураджэнкай Мядзельшчыны, Леанілай Уладзіміраўнай Русак.

1 жніўня 1957 года сям’я Лаўрыновічаў па размеркаванню прыехала працаваць ва ўчастковую бальніцу ў мястэчка Гальшаны Ашмянскага раёна, дзе Альфонс Браніслававіч заняў пасаду галоўнага ўрача, а Леаніла Уладзіміраўна, як урач-педыятр, стала весці раддом і дзіцячае аддзяленне. З энтузіязмам узяліся за працу Лаўрыновічы. Альфонс Браніслававіч дабіўся пераводу бальніцы ў лепшыя ўмовы: збудавалі дом для амбулаторыі, дзіцячай кансультацыі, прыёмную, зубны, працэдурны і аглядны кабінеты. Потым былі аддадзены пад бальніцу 4 корпусы былога заатэхнікума. База бальніцы значна расшырылася, дасягнула 50 ложкаў. А.Б.Лаўрыновіч быў не толькі выдатным арганізатарам, дасведчаным лечачым урачом першай катэгорыі, уважлівым, чулым чалавекам, але і ўмелым настаўнікам.

Сваімі ведамі ён дзяліўся з маладымі калегамі-ўрачамі, якія працавалі ці стажыраваліся ў бальніцы. Праводзілася вялікая прафілактычная работа па папярэджанню захворванняў, працаваў цэнтр санітарнай асветы, санітарныя дружыны школы і саўгаса займалі прызавыя месцы.

Карпатлівая праца ўрача была дастойна адзначана дзяржавай. Ганараваны знакамі «Выдатнік санітарнай абароны СССР», «Выдатнік аховы здароўя», «Ганаровы донар СССР», медалём»За доблесную працу ў адзнаменаванне 100-годдзя з дня народзін У.І.Леніна» і медалём Н.І.Пірагова за заслугі ў гуманітарнай дзейнасці. У 1978 годзе прысвоена ганаровае званне»Заслужаны ўрач БССР«.

Працаваў да лета 2004 года, ад перанесенага інсульта памёр 13 верасня 2007 года. У сувязі з 80-годзем са дня яго нараджэння 18 чэрвеня 2012 года на будынку Гальшанскай участковай бальніцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Фота © Таццяна Лаўрыновiч
Фота © Таццяна Лаўрыновiч

ист: https://ok.ru/postavyret/topic/69298045618963

Loading

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.