Зрэалізаваны праект будаўніцтва чыгуначнай лініі Варапаева – Друя трэба прыпісаць у значнай ступені ініцыятыве мясцовай супольнасці,
якая неаднаразова падымала справу перасячэння чыгуначнай артэрыяй гэтай такой аддаленай прасторы зямлі Рэчы Паспалітай, якая б ажывіла краіну і дала гэтым , так аддаленым ад Маці жыхарам бліжэйшую і зручную сувязь з культурным светам і звязала іх стальной стужкай чыгункі з прамысловымі асяродкамі Польшчы. Каб гэта атрымаць, мясцовая супольнасць не адступіла нават і перад матэрыяльнымі ахвярамі, прымаючы на свае плечы пэўны цяжар коштаў у выглядзе перадачы Польскай Дзяржаўнай Чыгунцы тэрыторый, а таксама некаторых патрэбных матэрыялаў для пабудовы чыгуначнай лініі.
У разуменні пастулатаў і цэнячы ахвярнасць супольнасці, а таксама ўсведамляючы справу абдзеленасці ўсходніх тэрыторый з камунікацыйнага погляду, урад Рэчы Паспалітай сярод шмат якіх іншых праектаў па будаўніцтву чыгуначных ліній прыступіў да рэалізацыі праекту пабудовы лініі Варапаева – Друя.
24 лютага 1928 года з’явіўся дэкрэт пана Прэзідэнта Рэчы Паспалітай, які канчаткова прадвызначыў будаўніцтва лініі Варапаева – Друя, і на падставе распараджэння Міністэрства Камунікацыі ад 26 сакавіка 1928 года, у траўні прыступілі да арганізацыі будаўніцтва. Было створана самастойнае кіраўніцтва будоўлі, якое пачало папярэдняе даследаванне тэрыторыі, праводзіць тэхнічныя даследаванні тэрыторый, і акрамя гэтага апрацавала праект выканання будаўніцтва і каштарыс.
Пад апекай Міністэрства Камунікацый, і пад кіраўніцтвам Віленскай Акруговай Дырэкцыі Дзяржаўнай Чыгункі праз некалькі месяцаў пазней прыступілі да работ, якімі згодна займанай у той час пасады , энергічна кіраваў начальнік дарожнага аддзелу. Інжынер Стэфан Мазуроўскі, цяперашні віцэ-дырэктар Дзяржаўнай Чыгункі. У сувязі з адбыўшыміся персанальнымі перамяшчэннямі, начальнікам дарожнага аддзела быў прызначаны інжынер Чэслаў Багданьскі. Які маючы для дапамогі інжынера Яўгеніюша Кубліцкага разгарнуў апеку над будаўніцтвам лініі, асабіста ўнікаючы ў асаблівасці будаўніцтва і жыва цікавячыся амаль кожным кіламетрам пуці, які ўкладаваді на цяжкай тэрыторыі. На “будаўнічым фронце” працавалі інжынеры Стэфан Кула, які кіраваў працамі на І і ІІІ дыстанцыях і Тадэвуш Венгрэцкі на ІІ дыстанцыі. Сусветны крызіс пачаў пагражаць будаўніцтву лініі Варапаева – Друя і заходзіла нават размова аб магчымасці спынення працы. аднак жа, дзякуючы ініцыятыве пана дырэктара Дзяржаўнай Чыгункі інжынера Казіміра Фалькоўскага, правядзенне будаўніцтва не спыненае, а каштарыс, які складаў 27 133 000 злотых скарочаны да няпоўных 11 мільёнаў злотых, прычым – што трэба падкрэсліць – гэта лінія, як калісці т.зв. другарадная, была выканана згодна высокіх норм, тэхнічных умоў. Акрамя таго, на працягу ўсёй лініі (89,5 км) выкапана доўгая і вялікая сетка асушальных і адводзячых ваду равоў, і такім чынам прычыніліся да асушэння тэрыторыі.
Не трэба тут забываць, што там, дзе цяпер бяжыць жалезны чыгуначны шлях , перад пачаткам работ цэлыя кіламетры патаналі ў вадзе.
У выніку, акрамя ўкладкі пуці, пабудаваныя 33 жалезабетонныя масты, адзін жалезны мост і чатыры драўляных, 6 зводных каналаў, 34 трубныя пералівы, 3 часовыя драўляныя вакзалы з карыснай плошчай 142 кв. метры кожны, а менавіта на станцыях: Шаркоўшчына, Мёры і Друя. Акрамя таго на ўсёй адлегласці была пабудаваная тэлеграфная і тэлефонныя лініі.
Да 1 лістапада на выкананне работ выдадзена 9 640 000 злотых, а на далейшае паляпшэнне лініі прызначылі пэўныя сумы, так што ўся глабальная сума будаўніцтва не складзе 11 мільёнаў злотых. Перадача для публічнага ўжывання лініі Варапаева – Друя наступіць 15 лістапада 1932 года.
А. Б.
ДАЛЕЙШАЕ ПАЛЯПШЭННЕ НА ЛІНІІ ВАРАПАЕВА – ДРУЯ
Мы даведаліся, што ў сувязі з адкрыццём чыгуначнай лініі Варапаева – Друя кіраўніцтва чыгункі, пазнаўшы патрэбы мясцовага насельніцтва, вырашыла прыступіць да ўводу на гэтым шляху новых станцый, і менавіта: Новага Пагосту і Полава. У самы бліжэйшы час на гэтых праектаваных станцыях будуць устаноўлены вагоны для станцыйнага персаналу і будзе ўдакладнены час прыпынку ў раскладзе руху цягнікоў.
(“Слова”, № 282 ад 9 лістапада 1932 года).
Пераклад Міхал Гіль
ист: http://shtobylo.by/urachystasci-adkryccya-novaga-puci-varapaeva-druya/
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.