•       Идут годы, меняются времена, события, люди, но одно остается незыблемым и вечным  – Родина. Нам кажется, что мы знаем о нашей малой Родине все, или почти все. Но каждый раз, когда мы путешествуем, наблюдаем, читаем, исследуем и думаем о ней, мы открываем для себя что-то новое. И сегодня каждый из нас имеет возможность поделиться этим : новыми фактами, новыми стихами, новыми мыслями о своем крае, городе, селе и рассказать миру о своей малой Родине, о людях с большой душой…

Канстанцін Кузьміч з Варапаева

Поставы, Воропаево, люди     Канстанціну Казіміравічу з Варапаеўскай парафіі ўжо 88 гадоў. Пасля выхаду на пенсію ў 1990 годзе ён дапамагаў аднаўляць касцёл у Дунілавічах, потым прымаў самы актыўны ўдзел у будаўніцтве святыні ў Варапаеве. Быў старшынёй касцельнага камітэта, закрыстыянінам.  

Пазнаёміліся мы з Канстанцінам Кузьмічом падчас прэзентацыі кнігі Аліны Латыш “Свяціся імя Тваё…”, якую яна прысвяціла гісторыі адраджэння парафіі ў Варапаеве. Спадар Канстанцін падзяліўся цікавым выпадкам, які здарыўся з ім падчас службы ў савецкім войску ў пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

— Урэзаўся мне ў памяць гэты выпадак. Было гэта ў Выбаргу, калі я служыў у арміі. Да гэтай пары лічу, што дапамог мне  тады Бог, бо я заўсёды насіў з сабой малітоўнік, які мама мне дала, калі я адыходзіў у войска. І я ў вольны час адыйдуся дзе адзін, каб не бачылі, і чытаю яго. Асабліва любіў адзін на беразе Фінскага заліва маліцца.

І вось аднойчы іду я па абочыне  дарогі, а насустрач машына едзе па іншым баку. І раптам на мяне! Што там зрабілася, нават не ведаю. І збіла гэта машына мяне. Памятаю, быў маёр там і салдат-шафёр. Гэты маёр адразу выскачыў, мацюкаецца на шафёра: “Нашто ты чалавека збіў?!”

Быў гэта УАЗік ваенны, пасадка ў яго нізкая. Ударыў ён мяне, збіў з ног і праехаў з ног аж да галавы. Я падняўся, каб табе дзе драпіна! Нічога нідзе няма: ні сіняка, ні якой ранкі! Гэта проста цуд Божы!

Я тады толькі папрасіў іх два кіламетры мяне падвезці па службе. А шафёр, як цяпер памятаю, быў белы, як снег, думаў, што забіў мяне.

Таму хачу сказаць, што гэта Пан Бог пашкадаваў мяне і выратаваў. Да гэтай пары дзякую Богу за гэта.

А яшчэ дзякую Яму за тое, што даў магчымасць папрацаваць мне ў гэтым касцёле. Тут шмат што маімі рукамі зроблена. І алтар, і амбона, і шмат іншых рэчаў… І ў касцёле ў Дунілавічах ёсць мая праца. Я рады, што пражыў сваё жыццё з Богам.

Працавалі мы шчыра, не так як некаторыя цяпер, абы ўрваць… Цяпер нейкі страшны час настаў. Свет жыве, як на вулкане. Людзі хочуць мець шмат грошай, шукаюць багацця, а Бога шукаць не хочуць. А трэба жыць з Богам, маліцца да Яго, і ўсё будзе тады ў жыцці добра.

Ёсць у мяне прыёмнічак старэнькі, гадоў сорак яму, але працуе яшчэ. Па ім я рэгулярна слухаю Радыё Ватыкана,  трансляцыю Імшы з касцёла Святога Крыжа ў Варшаве.  І “Каталіцкі Веснік” заўсёды выпісваю і чытаю. І ўсім чытачам хачу пажадаць, каб заўсёды жылі з Богам!

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, фота

ист: http://catholicnews.by/kanstancin-kuzmich-z-varapaeva-ja-rady-shto-prazhy-svajo-zhyccjo-z-bogam/

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавьте свой комментарий или поделитесь материалом